Падарожжа па творчасці Алеся Бадака

     29 лістапада 2018г. Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя У.Дубоўкі гасцінна расчыніла свае дзверы для навучэнцаў 4‑га класа для неверагоднага падарожжа па творчасці папулярнага сучаснага беларускага пісьменніка Алеся Бадака.

Вучні паглядзелі прэзентацыю пра аўтара, пра яго жыццёвы і творчы шлях.

А буктрэйлер па казцы-аповесці “Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў” заахвоціў дзяцей пачытаць гэтую кнігу.

Спектакль па кнізе А.Бадака “Пра Малпачку Чыту і яе сяброў” пазнаёміў вучняў з цікавым сюжэтам і галоўнымі героямі твора. І ўсё гэта адбывалася на літаратурным асарці “Неверагодныя падарожжы з Алесем Бадаком”. 

Напрыканцы мерапрыемста ўсе прысутныя атрымалі закладкі з кароткім апісаннем і ілюстрацыямі з кніг, якія можна ўзяць пачытаць у дзіцячай  бібліятэцы. А скончылася сустрэча фотасесіяй з казачнымі героямі.

Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя У.Дубоўкі

Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя У.Дубоўкі

Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя У.Дубоўкі

Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя У.Дубоўкі

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

3,131 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий