Кожнаму жыхару Беларусі трэба ведаць гісторыю жыцця і побыту беларускага народа: як раней жылі, працавалі і адпачывалі нашы продкі, якімі рэчамі гаспадарчага і хатняга ўжытку карысталіся, што было на іхнім стале ў будні і ў святы, якую спадчыну пакінулі яны нам, сваім дзецям і ўнукам.
Кожная хата, нават кватэра, захоўвае ў сабе дух сям’і. Цёплы або халодны, добры або злосны. Хата — гэта заўсёды цеплыня, клопат, любоў: гэта цёплая печка, стол, лава, услон.
Што страцілі мы з гэтай спадчыны? Што прыдбалі за свой век? Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старога ўкладу жыцця не варта, але ведаць, як жылі нашы дзяды-прадзеды — трэба.
Каб бліжэй пазнаёміцца з побытам беларусаў прадстаўляем вашай увазе этнаграфічную віктарыну “Як жылі нашы продкі”
http://libpost.of.by/quiz/yak-zhyli-nashy-prodki/
937 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.