З 8 лістапада ў Казлоўшчынскай сельскай бібліятэцы пачала працаваць выстава “Майстэрства рук і сэрца”. На гэтай выставе можна пазнаёміцца адразу з двума відамі дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва: вязаннем і вышыўкай.
Мэта выставы: падтрымаць і захаваць традыцыі вышыўкі і вязання ў нашай вёсцы, беражліва адносіцца да народных традыцый.
Выстава сімвалізуе дабро і прыгажосць. Кожная праца — гэта маленькі шэдэўр, створаны з цеплынёй і любоўю, з велізарным жаданнем зрабіць наша жыццё больш прыгожым і цікавым. Гэтай выставай можна сцвярджаць думку, што народ — мастак заўсёды, ва ўсім, і што рукі чалавека могуць ствараць розныя цуды.
Мастацкія вырабы, што прадстаўлены на выставе, зроблены рукамі жанчын – чытачоў нашай бібліятэкі: Матвеевай Алены Пятроўны і Бяззубенка Аліны Мікалаеўны. Яны рознага ўзросту, але іх звязвае адно захапленне. Жанчыны яшчэ ў малодшым школьным узросце пачалі захапляцца вязаннем і вышыўкай. Любоў да гэтай працы ім прывівалі яшчэ матулі. Зараз гэтыя майстрыхі ўжо абедзьве на пенсіі, але і цяпер прадаўжаюць займацца гэтай справай. Іх рукамі зроблены модныя жакеты, шапкі, світэры і іншыя вырабы. На выствачным сцелажы размясціліся прыгожы дыван на канапу, падушкі, абрусы і сурвэткі на стол.
639 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.