У Камайскай сельскай бібліятэцы праводзіўся ўрок культуры і пісьменнасці для вучняў 10 – 11 класаў. Тэма: “Вялікія і славутыя людзі Полацкай зямлі”. Была аформлена кніжная выстава пад назвай “Асветнікі зямлі беларускай”.
Мэта мерапрыемства — абнавіць веды вучняў, набытыя на ўроках гісторыі Беларусі. Дапамагчы ім адчуць, што нашы землякі стаяць у ліку самых вядомых беларускіх постацей, якімі ганарыцца наша краіна.
Кажуць, што у народа, які не ведае і не памятае свайго мінулага, няма будучыні. Кожнае імя, што захавала наша гісторыя, мы павінны ведаць і шанаваць, бо ў гэтым аснова нашай чалавечай годнасці, з гэтага пачынаецца клопат пра дзяржаву, яе культуру, маральнасць і духоўнасць.
Разам з вучнямі адгарнулі старонку старажытнай гісторыі Полацка. На ўроку культуры і пісьменнасці прысутнічала 8 вучняў.
1,460 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.