Вечар паэтычна-музычнага настрою

     Беларусь, радзіма, родны край… Колькі светлых і цёплых пачуццяў тояць у сабе гэтыя словы!

Не бывае вялікай  Радзімы без малой.

Любоў да яе  пранізвае кожнага чалавека з самага нараджэння. Рана ці позна ўсе таленавітыя людзі – пісьменнікі, паэты, кампазітары, музыканты, мастакі  звяртаюцца ў сваёй творчасці да тых мясцінаў, дзе яны  нарадзіліся.

             8 жніўня ў Варапаеўскай гарпасялковай бібліятэцы для ўдзельнікаў клуба паэзіі “Брыганціна” адбыўся вечар паэтычна-музычнага настрою  «І ў песнях, і ў вершах  няхай квітнее родны край». На працягу мерапрыемства  вядучая-бібліятэкар знаёміла з творамі беларускіх паэтаў, якія пакладзены на музыку і ў якіх апяваецца прыгажосць роднай Беларусі. У выкананні выкладчыцы дзіцячай школы мастацтваў Аксаны Вячаславаўны Міхалевіч прагучалі вакальныя творы, ўвайшоўшыя  ў  залаты фонд беларускай музыкі  і адразу заняўшыя  адметныя   месцы ў беларускай песеннай культуры.

На вечары прагучалі выдатныя творы, напісаныя на словы беларускіх класікаў, якія так пранікнёна гучаць у беларускай песні. З вялікім задавальненнем прысутныя паслухалі песні і рамансы, сярод якіх  “Явар і каліна” (муз. Ю. Семянякі, сл. Я. Купалы), “Зорка Венера” (муз.С. Рак-Міхайлоўскага, сл. М. Багдановіча),  “Люблю цябе, Белая Русь ( муз. Ю. Семянякі, сл.У. Карызны) і інш. Беларусь – гэта не толькі геаграфічна абазначаны куточак, але і людзі, якія жылі, жывуць і будуць жыць тут. У выкананні мясцовых паэтаў Трафімавай Валянціны Аляксандраўны, Дзевятоўскай Леакадзіі Аляксандраўны, Скабёлкінай Сафіі Станіславаўны, Аліхвер-Івановай Святланы Арсеньеўны  прагучалі вершы аб Радзіме, людзях, роднай мове, сіле і велічы прыроды.

Пад час мерапрыемства адбылася прэзентацыя другога зборніка вершаў “Пра любоў” Віктара Пятровіча Кейзіка, чый паэтычны дэбют адбыўся ў клубе паэзіі ў лістападзе 2017 года. Аўтар цікава прэзентаваў яго, расказаючы аб   гісторыі напісання асобных вершаў. Усе жадаючыя змаглі набыць кнігу,  а  бібліятэка атрымала  яе ў падарунак.

                                Застаюцца песні і Радзіма.

                                Можна ўсё прайсці, але яны

                                Лёс напоўняць сілаю адзінай

                                І дыханнем радаснай вясны.

                               Толькі гэта будзе не часова,

                                І заўжды ў тваёй душы жыве

                                Ціхае на роднай мове слова,

                                Месячная сцежка на траве.

                                Будзе гэта адчуванне песціць

                                І крылата ў неба паляціць.

                                Ёсць Радзіма – значыць будзе песня.

                                Будзе песня – і Радзіме жыць.

Н. Гальпяровіч

 

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

1,469 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий