“Звініць паэзіі вясновы карагод”

         Сустрэча, якая адбылася ў Лынтупскай гарпасялковай бібліятэцы, мела такую лірычную, паэтычную назву “Звініць паэзіі вясновы карагод”, і была прысвечана творчасці нашых знакамітых паэтаў і пісьменнікаў.

Дзівосная пара абуджэння прыроды, цяпло і свежасць лунае ў празрыстым паветры – гэта вясна, маладая і абноўленая, якая нясе бурлівую радасць і шчырае захапленне. Мы запрасілі ўдзельнікаў паслухаць вершы, песні, урыўкі з вядомых твораў, аўтары якіх красамоўна апісалі хараство вясенняга пейзажу роднай старонкі.

 

Лынтупская библиотека

Паэзія – душа народа. Паэзія валодае асаблівай энергіяй, падпарадкоўвае і вядзе за сабой. Каб палюбіць паэзію, чытачу ў першую чаргу неабходна навучыцца разумець прыроду; чуць і бачыць у ёй тое, што на першы погляд непрыкметна. Пагарталі старонкі “Вясновай кнігі” Пятруся Броўкі і даведаліся, якая яна, вясна. Па сіле майстэрства пейзажнага жывапісу няма ў беларускай літаратуры паэтаў, роўных Якубу Коласу і Янку Купалу.

Адвечную песню прыроды, апетую ўсімі пакаленнямі паэтаў, узбагачаюць непаўторныя радкі з вершаў Сяргея Грахоўскага. Няма такой з’явы ў календары прыроды, якая б ні была апісана ў яго паэзіі глыбока і дасканала.

Акунуўшыся ў свет паэтычных вобразаў Уладзіміра Карызны, можна смела сказаць: няма ніводнага беларуса, які б ніколі не чуў песень на вершы У. Карызны. Самае тонкае чалавечае пачуццё — каханне — па — сапраўднаму раскрываецца на фоне прыроды, пры непасрэдным яе удзеле , бо толькі яна разумее глыбіню пачуцця, садзейнічае яго росквіту. Каханне, лірыка няўвядальных чалавечых пачуццяў займае адно з галоўных тэм паэзіі Алеся Ставера. Вось так мы і перагарнулі вясновую кнігу.

 

Лынтупская библиотека

Адкрыйце душу вясне, знайдзіце ў бязмежным блакіце нябёсаў дзівоснае. Услухайцеся — і вы пачуеце, як ажывае лес, поўніцца птушынымі галасамі. Услухайцеся – і вы пачуеце звон руплівых ручайкоў, убачыце, як прачынаюцца пупышкі на дрэвах, нібы птушаняты, і ўсміхаюцца сонцу. Удыхніце паветра. Спыніцеся, услухайцеся, адкрыйце душу вясне!

 

Лынтупская библиотека

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

Метки: , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий