“Паўтарыў бы зноў,каб давялося,я жыццё сваё-за крокам крок”

    “Паўтарыў бы зноў, каб давялося, я жыццё сваё за крокам крок”- пад такой назвай была праведзена Варапаеўскай гарпасялковай бібліятэкай

сумесна з сярэдняй школай і ДШМ літаратурна-музычная тэатралізаваная кампазіцыя , прысвечаная памяці Аркадзя Куляшова-народнага паэта Беларусі, класіка нацыянальнай культуры.

1

У лютым 2018 года споўнілася 40 год са дня смерці аднаго з самых таленавітых песняроў Беларусі. Хутка бягуць гады, але колькі б часу не прайшло,заўсёды будзе жыць у памяці Аркадзь Куляшоў. Бібліятэкары Жук Л.С. і Міхалевіч А.І. з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі расказалі прысутным аб жыццёвым і творчым шляху паэта. 

http://libpost.of.by/

Удзельнікі драматычнага гуртка “Надзея”Варапаеўскай сярэдняй школы ‚які дзейнічае пад кіраўніцтвам настаўніцы Танана А.В.,-Белякова Кацярына,Конышава Дар’я,Балай Алеся,Шкорнік Павел, Танана Кацярына,Казаровец Арына,Сенькавец Максім паказалі ўрывак з “Балады аб чатырох заложніках”,які крануў да слёз усіх прысутных.У выкананні Малатоўніка Андрэя, Мусіловіча Ўладзіслава, Мычко Юрыя гучалі вершы Аркадзя Куляшова.Дзяўчаты у шлюбных сукенках пранікнена чыталі “Ліст з палону”.У выкананні Багушэвіч Крысціны,вучаніцы ДШМ ‚прагучалі прыгожыя і шчымлівыя песні на словы А.Куляшова “Алеся “ і “Маці”.

http://libpost.of.by/

Інструментальны квартэт , у складзе дырэктара ДШМ Жагула В.П.,выкладчыка Гваздзеўскага І.Э.і вучняў Заруба Антона і Траяноўскага Максіма сыграў мелодыю песні “День Победы”; у выкананні баяністаў Жагула В.П.і Гваздзеўскага І.Э. прагучала “Песенка военных корреспондентов”.Мерапрыемства нікога не пакінула раўнадушным.

http://libpost.of.by/

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

2,833 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий