“Маці,мамачка,матуля”- самыя дарагія на свеце словы.Словы, якія зразумелыя на ўсіх мовах свету.У іх- пяшчотная ласка, любоў і надзея. Для кожнага з нас мама-самы дарагі і любы чалавек.
Ад калыскі- і на заўсёды.
І колькі б ні было табе год-пяць ці пяцьдзесят,заўседы патрэбна мама,яе ласка,яе погляд.14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца Дзень маці.
Гэта прыгожае,светлае і цудоўнае свята. Адсвяткаваць яго разам калектыў нашай бібліятэкі запрасіў на вечар адпачынку мам з дзецьмі : Кузміч Анастасію Аляксандраўну,дыспетчара Варапаеўскай дыстанцыі пуці ‚з дзецьмі Аняй і Лешам; Шкорнік Ірыну Леанідаўну,медсястру мясцовай бальніцы, з дачушкай Аняй;Кімбар Зою Леанардаўну,агента-кансультанта, з дзецьмі Насцяй,Ванем і Аленкай і Брэскую Вольгу Томашэўну,якая зараз знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску ‚з дзецьмі Ігарам і Максімкам.
Вядучыя вечара бібліятэкары Жук Л.С. і Пашкова А.А. падрыхтавалі цікавую конкурсную праграму ‚у якой прымалі ўдзел як дарослыя,так і дзеці.Пачалося мерапрыемства з песні “Наступае свята нашых мам» у выкананні вучаніцы 2 класа Кузміч Ані.Мамы і дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў наступных конкурсах:”Мая мама лепшая за ўсіх!”,дзе за две хвіліны кожнаму юнаму ўдзельніку патрэбна было пераканаць прысутных у тым, што яго мама –самая лепшая.У канцы гэтага спаборніцтва матулям былі ўручаны медалі “Лепшая ў міры мама”.Наступным выпрабаваннем былі “Разважалкі”,дзе з трох папытак трэба было адгадаць якасць чалавека.Цікава прайшоў сямейны інтэллектуальны конкурс “Абганялкі”.Мамы і дзеці на хуткасць адгадвалі аўтараў і назвы кніг,прозвішчы літаратурных герояў і інш.Усе мы добра ведаем,як любяць адгадваць загадкі дзеці.Хваляваліся мамы,калі адказаць на іх і закончыць прымаўкі прапанавалі менавіта ім,а не дзецям. З пастаўленай задачай усе ўдзельнікі справіліся на выдатна. З гумарам прайшоў конкурс “Я дасканала памятую вобраз твой”.Адвярнуўшыся ад мам ‚дзецям трэба было расказаць усе аб сваёй маме: колер валос,вачэй,пазногцяў ‚якое адзенне і абутак.Весела прайшоў конкурс “Тлумачалкі”.Сапраўднымі тэатраламі паказалі сябе мамы,калі ім прапанавалі з дапамогай жэстаў апісаць кухонныя прылады,а дзецям іх адгадаць.
З задавальненнем прынялі ўдзел усе прысутныя ў бязпройгрышнай вершаванай латарэі.
Сюрпрызам для мам стала выступленне іх дзяцей. Гучалі вершы-прызнанні,вершы –віншаванні.У выкананні Шкорнік Ані, вучаніцы 3 класа ‚прагучала песня, “Мама і дачка”.На прыканцы сустрэчы кожная мама атрымала букет кветак і грамату “Залатой маме”.
Хочацца спадзявацца,што такія сумесныя мерапрыемствы выхоўваюць у нашых дзяцей павагу і гонар за сваю матулю.Усе,што ёсць у нас-дзякуючы маці.Здароўя і радасці , цярпення і мудрасці ‚узаемнай любові і павагіі ўсім мамам і іх дзецям.
Міхалевіч А.І.,загадчыца
Варапаеўскай г.п.бібліятэкі
______________________________________________________
“Мы ўсе жывём пад зоркамі матуль.
І гэты свет сагрэлі нам матулі”.
Рыгор Барадулін
8,679 просмотров всего, 2 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.