14 кастрычніка чытачы Варапаеўскай гарпасялковай бібліятэкі змаглі паўдзельнічаць у акцыі “Сэрца дабрыні і ўдзячнасці нашым матулям”, прысвечанай Дню маці.
У многіх краінах свету ёсць традыцыя: ў знак вялікай удзячнасці да сваіх матуль дзеці ў Дзень маці прышпільваюць на сваё адзенне гваздзік. Каляровы — калі мама жывая, белы — калі яе няма сярод нас.
З вялікай павагай да сваіх матуль наведвальнікі бібліятэкі разам стварылі своеасаблівае сэрца з каляровых і белых гваздзікоў, далучыўшыся тым самым да цудоўнай і добрай традыцыі. Усхваляваныя ўспамінамі людзі не стрымлівалі слёз, прымацоўваючы белую кветку. Увазе чытачоў была прапанавана кніжная выстава “Мама, матуля,маці…”.
331 просмотров всего, 2 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.