Веды сёння – сіла і росквіт Беларусі заўтра

       Першае верасня –  не зусім звычайны дзень. Гэта свята, напоўненае кветкамі, музыкай, усмешкамі і шчырымі пажаданнямі. Менавіта ў гэты дзень школьнікі распачынаюць новы навучальны год.

З якім пасылам і настроем дзеці сустрэнуць яго, такім і будзе працягвацца навучанне. Тэма першага ўрока сёлета гучала натхняльна і патрыятычна – “Веды сёння – сіла і росквіт Беларусі заўтра”. Правесці першы ўрок у гімназіі і СШ №3 былі запрошаны супрацоўнікі Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі.

          Каб зрабіць сустрэчу запамінальнай, бібліятэкары падрыхтавалі для дзяцей інтэрактыўную праграму з цікавымі пытаннямі, казкамі і гульнямі. За кожны правільны адказ школьнікі атрымлівалі “знак ведаў” – папяровы васілёк. Віктарына складалася з некалькіх тэматычных блокаў: прырода Беларусі – багацце і прыгажосць роднага краю; вядомыя людзі – тыя, хто ўнёс важкі ўклад у развіццё краіны; літаратура і пісьменнікі – славутыя творцы нашай зямлі; сімволіка дзяржавы – галоўныя знакі суверэннай Беларусі.

Напрыканцы ўрока хлопчыкі і дзяўчынкі прымацавалі да дошкі свае васількі як сімвал атрыманых ведаў. Мерапрыемства раскрыла для дзяцей простую, але важную ісціну: кожная прачытаная казка ці кніга, кожная правільна вырашаная задача, кожная напісаная літара ў сшытку – гэта цаглінка, з якой будуецца прыгожая і моцная Беларусь.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

35 про­смот­ров все­го, 17 про­смот­ров сего­дня

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.