Беларусь і Я – дыялог міру і стваральнай працы.

    “Беларусь і Я – дыялог міру і стваральнай працы” – пад такой назвай першага верасня  прайшоў  урок для трэццякласнікаў  СШ № 3.  Правесці ўрок  запрасілі супрацоўніка Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі.

Галоўная мэта мерапрыемства – садзейнічаць выхаванню ў вучняў пачуцця гонару за сваю краіну і павагі да свайго народа, да яго гісторыі, культуры, мовы.

На працягу ўрока навучэнцы будавалі свой агульны дом – Беларусь, дзе кожная цаглінка мела сваю адметную якасць і значэнне. Галоўнымі цаглінкамі дома былі “Мір” і “Стваральная праца”. Потым дзеці вырашалі, якімі чалавечымі якасцямі трэба валодаць, каб у доме пасяліліся  мір і творчая праца. У працэсе разважанняў яны прыйшлі да высновы, што адкрытасць, добрасардэчнасць, павага,  ветлівасць, дыпламатычнасць – менавіта такія рысы характару патрэбны, каб у нашым доме быў мір і супакой.

Напрыканцы мерапрыемства кожны вучань напісаў на аплікацыі голуба (сімвал міру)  слова, якое сімвалізуе мір і любоў.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

674 про­смот­ров все­го, 2 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.