“Свята ветлівых дзяцей” – пад такой назвай у сярэдзіне сакавіка ў Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы імя У. Дубоўкі прайшло мерапрыемства, прысвечанае этыкету і ветлівасці.
Сустрэў дзяцей “магістр культуры” Катафей Рычардавіч. Менавіта Катафей Рычардавіч выступіў экспертам шматлікіх конкурсаў, заданняў і гульняў, у якіх удзельнічалі дзеці. На працягу ўсяго свята школьнікі падарожнічалі па горадзе Чароўных Слоў і прыпыняліся на станцыях: вуліца “Добрых слоў”, тупік “Шкодных звычак”, парк “Казак і вершаў”, завулак “Вясёлы”, а закончылася падарожжа на галоўнай плошчы горада – плошчы “Дабрыні”. Падчас мерапрыемства дзеці яшчэ раз упэўніліся, што менавіта ветлівасць, добразычлівасць і такт з’яўляюцца асновай узаемаадносін паміж людзьмі.
348 просмотров всего, 7 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.