У Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы ім. Ул.Дубоўкі прайшла гульня па этыкету “Свята прывітанняў”.
У ходзе мерапрыемства дзеці паўдзльнічалі ў вясёлых конкурсах. За правільныя адказы дзеці атрымлівалі смайлікі-ўсмешкі. Бібліятэкар пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак не толькі са словамі прывітання, але і з жэстамі, якімі могуць суправаджаць прывітанні.
Дзеці змаглі павітаць адзін аднаго так, як гэта робяць жыхары іншых краін: эскімосы, жыхары Новай Зеландыі, Конга, Японіі і іншых краін. Дзеці справіліся з усімі заданнямі на «ўра». Хлопцам і дзяўчатам вельмі спадабалася свята!
3,209 просмотров всего, 1 просмотров сегодня


















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.