Паседжанне клуба “Нашчадкі”


     10 кастрычніка 2018г. у Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы імя У.Дубоўкі адбылося паседжанне клуба “Нашчадкі”. Яно было прысвечана Дню маці, дата святкавання якога прымеркавана да вялікага праваслаўнага свята – Покрыва Найсвяцейшай Багародзіцы.

Удзельнікі клуба ад вядучай падрабязна даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята. Дзеці ўбачылі лялечнае відовішча, у якім расказвалася пра маленькага медзведзянятка, які згубіў сваю маці. Деці дапамаглі герою прайсці ўсе неабходныя выпрабаванні, для таго каб знайсці самага роднага чалавека на свеце.

Падчас паседжання ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што неабходна з павагай ставіцца да сваёй матулі: любіць, клапаціцца, аберагаць і ніколі не засмучаць.

У канцы мерапрыемства дзеці атрымалі магчымасць узяць неабходную кнігу да дому.

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

1,501 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий