25 сакавіка 2019г. у Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы імя У. Дубоўкі ладзілася гульнёва-забаўляльная праграма “Свята ветлівых дзяцей”. На яе былі запрошаны выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра і вучні сярэдняй школы № 2.
Бібліятэкар разам з казачным персанажам Катафеем Рычардавічам і юнымі чытачамі адправіліся ў цудоўнае падарожжа па Горадзе Чароўных Слоў. Дзеці пры дапамозе конкурсаў, гульняў і казачных пытанняў яшчэ раз успомнілі, для чаго патрэбны ветлівыя словы, калі іх трэба казаць, як паводзіць сябе ў тых ці іншых абставінах. А як жа чула і кранальна гучалі з вуснаў дзяцей радкі верша “Калі ласка”.
Удзельнікі мерапрыемста актыўна і з задорам выконвалі ўсе заданні. Кожны хацеў праявіць сябе з самага лепшага боку.

![]()

![]()
4,068 просмотров всего, 2 просмотров сегодня



















































































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.