“Жыццё маё – ці васілёк, ці ружа…”

     15 ліпеня 2025 года споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі — нашага земляка, чалавека, які ўсё жыццё ішоў за словам, як за святлом. Ён нарадзіўся ў вёсцы Агароднікі, сярод пастаўскіх палёў, маляўнічых азёр і рэк. З маленства ён слухаў, як гаворыць зямля, і вучыўся перакладаць яе мову ў вершы.

У 2000 годзе, падчас фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”,  Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы было прысвоена імя Уладзіміра Дубоўкі. Увесь гэты час супрацоўнікі бібліятэкі імкнуцца папулярызаваць творчасць Уладзіміра Мікалаевіча. І сёлетні юбілей – гэта нагода зноў адкрыць для сябе Дубоўку не як старонку кнігі, а як жывога чалавека, які верыў у Беларусь.

“Жыццё маё – ці васілёк, ці ружа…” – так называлася відэавандроўка, прысвечаная нашаму паэту. На мерапрыемства былі запрошаны актыўныя чытачы бібліятэкі. Напачатку сустрэчы вядучая прыгадала знакавыя старонкі біяграфіі Дубоўкі, затым школьнікі паглядзелі буктрэйлеры, створаныя па кнігах “Як Алік у тайзе заблудзіўся” і “Мілавіца”. Пасля гэтага быў прапанаваны відэаролік на верш “А колькі б дзе ні вандраваў…”, прасякнуты цёплай настальгіяй, зняты сярод родных краявідаў Уладзіміра Дубоўкі. Адным з цікавых момантаў мерапрыемства стала наведванне юнымі даследчыкамі віртуальнага кабінета паэта, які размешчаны на сайце Пастаўскай ЦБС. Закончылася сустрэча віктарынай, дзе нашы чытачы паказалі свае веды аб жыцці і творчасці Уладзіміра Мікалаевіча.

Мерапрыемства выклікала жывую зацікаўленасць у дзяцей, а таксама стала яркім прыкладам творчай сувязі паміж пакаленнямі, паміж продкамі і нашчадкамі.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

3,216 про­смот­ров все­го, 2 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.