Акорды жыцця

     Сёлета спаўняецца 125 гадоў нашаму земляку, дзіцячаму пісьменніку, перакладчыку, мовазнаўцу Уладзіміру Мікалаевічу Дубоўку. З 2000 года наша Пастаўская дзіцячая бібліятэка з гонарам носіць яго імя.

З гэтай нагоды быў распрацаваны праект “Голас паэта нам сэрца кранае”, які накіраваны на тое, каб прыцягнуць увагу  да  знакамітага земляка, папулярызаваць творчасць У. Дубоўкі, абудзіць пачуццё гонару і павагі да нашага пісьменніка.

Першае мерапрыемства ў рамках праекта – літаратурна-біяграфічны ўрок “Акорды жыцця”. У студзені вучні 6 класа СШ № 2 пазнаёміліся з няпростым, поўным узлётаў і падзенняў жыццём У. Дубоўкі, пранікліся яго багатай літаратурнай спадчынай, паўдзельнічалі ў віктарыне, паглядзелі буктрэйлер “Як Алік у тайзе заблудзіўся”. Усё гэта было накіравана на тое, каб хлопчыкі і дзяўчынкі ўсвядомілі сябе сапраўднымі нашчадкамі таго духоўнага багацця, якое пакінуў нам славуты зямляк — Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

744 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.