У 2017 годзе вядомаму дзіцячаму пісьменніку Карнею Чукоўскаму спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння. Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя У. Дубоўкі не магла абысці гэту дату і прысвяціла юбіляру вясёлае лялечнае відовішча “Путаница да небывальщина”, якое адбылося 4 красавіка ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі.
Вучні другога класа СШ №1 разам з класным кіраўніком В.Я. Зайцавай перанесліся ў казачны свет дзядулі Карнея. Гледачы разам з доктарам Айбалітам успаміналі герояў казак К. Чукоўскага, адгадвалі загадкі. Усім было весела. Але раптам шкодны Бармалей раззлаваўся і скраў Сонейка. Дзецям было вельмі цікава даганяць Бармалея і, пераадольваючы многія казачныя перашкоды, выратаваць Сонейка.
3,624 просмотров всего, 4 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.