• «Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы.» (Францыск Скарына)

Разам з Элі і Гудвінам

       Пастаўская дзіцячая бібліятэка ім. У.Дубоўкі вельмі цесна супрацоўнічае з  настаўніцай пачатковых класаў СШ№1 Зайцавай В.Я. Мы разам абмяркоўваем урокі пазакласнага чытання і падбіраем кнігі для ўсяго класа. Чарговы урок пазакласнага чытання праходзіў па кнізе А. Волкава “Волшебник Изумрудного города”.

У пачатку лютага дзеці былі запрошаны на лялечнае відовішча “Путешествие по Волшебной Стране”. Разам з Элі і Гудвінам вучні падарожнічалі па Чароўнай краіне, выконвалі розныя заданні, успаміналі іншых герояў казкі “Волшебник Изумрудного города”, адгадвалі крыжаванку Страшылы Мудрага, змагаліся са шкоднай чараўніцай Басціндай. І, вядома, зацікавіліся прачытаць працяг казкі, усю серыю з 6 кніг. Напрыканцы Гудвін начараваў дзецям падарункі з Чароўнай кнігі.

 

522 просмотров всего, 2 просмотров сегодня

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Оставьте свой комментарий