У лютым для вучняў 7 “А“класа СШ №1 абыліся “Сумерки в детской библиотеке”. Арганізатары імкнуліся не напужаць удзельнікаў мерапрыемства, а наадварот, растлумачыць, што некаторыя істоты і рэчы, якія нас пужаюць, зусім не страшныя, а бываюць вясёлыя, забаўныя і, нават, карысныя.
Дзеці сустрэліся з вяселым шкілецікам, Бабай-Ягой у “Зачараваным лесе”, наведалі “Павуковы пакой”. А ў “Пакоі прывідаў” іх сустрэў зусім нястрашны прывід.“Самы лепшы ў свеце прывід” пазнаёміў дзяцей з кнігамі, у якіх сустракаюцца гэтыя загадкавыя істоты. А самае галоўнае, што ў гэтым пакоі пазбаўляліся ад страхаў. Для гэтага трэба было выдзьмухнуць усе свае страхі ў паветраны шарык, намаляваць гэты страх на шарыку, а потым лопнуць яго. Калі адначасова лопнулі ўсе паветраныя шарыкі, то, і, сапраўды, усе страхі разляцеліся.
3,892 просмотров всего, 2 просмотров сегодня





















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.