10 лютага ў Парыжскай сельскай бібліятэцы праведзена гутарка з вучнямі пачатковых класаў “Беларуская мова, як неацэнны скарб народа”.
Падчас гутаркі дзеці даведаліся аб паходжанні беларускай мовы і выконвалі наступныя заданні: “Назаві адным словам”, “Падумай і адкажы”, “Паспрабуй – перакладзі”, “Скорагаворкі”, “Прыказкі і прымаўкі”.
Напрыканцы пагулялі ў кніжныя жмуркі. Кожны дастаў з чароўнага кошычка загорнутую ў паперу беларускую кніжку, якую дзеці разгорнуць дома. Мы дамовіліся пры наступнай сустрэчы паведаць, якую кнігу хто прачытаў і ці спадабалася яна.
Парыжская сельская бібліятэка
255 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.