Кожны народ мае хаця б адзін
геніяльны твор, і гэты твор – мова.
Алесь Разанаў.
«Гучы, беларускае слова» — пад такой назвай прайшлі ў раённай дзіцячай бібліятэцы імя У. Дубоўкі гучныя чытанні да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага.
У гэты дзень наведвальнікам бібліятэкі прапаноўвалася гучна прадэкламаваць урывак з верша, паэмы, ці эсэ, што ўслаўляе нашу родную беларускую мову. З гэтай нагоды была створана выстава кніг адпаведнай тэматыкі.
Дзеці самі выбіралі твор, які прыйшоўся ім да сэрца, выразна і гучна чыталі яго. Дзень роднай мовы ў бібліятэцы атрымаўся па-сапраўднаму ўзнёслы і запамінальны.
5,284 просмотров всего, 4 просмотров сегодня




















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.