15 верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень бібліятэк. З гэтай нагоды ў Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы імя Ул. Дубоўкі расчыніла свае дзверы для наведвальнікаў літаратурнае кафэ “Смачна чытаць”.
Кожнаму, хто прыходзіў у гэты дзень у бібліятэку, прапаноўвалі завітаць і ў кафэ. Бібліятэкарамі было распрацавана адмысловае меню: для дарослых і для дзяцей. Дарослым прапаноўвалі вясковую каўбаску, вантрабянку з кіндзюком, бульбяную бабку, калдуны і інш..
Дзяцей частавалі бутэрбродам ад Матроскіна, цукеркамі ад дрэннага настрою, піражкамі ад Пані Чаротнай. Усе гэтыя найсмачнейшыя стравы былі “згатаваныя” аўтарамі літаратурных твораў.
Наведвальнікі прыходзілі, смакавалі, дзякавалі. А тым, у каго разгараўся апетыт да чытання, бібліятэкары выдавалі “смачную” кнігу дадому. Кафэ карыстаецца попытам у чытачоў і працягне сваю работу яшчэ тыдзень. Запрашаем!
932 просмотров всего, 2 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.