«Размаўляйце па-беларуску,
і не трэба будзе думаць,
вам “звОнят” ці “звонЯт”,
таму што вам
тэлефануюць.
21 лютага ў Варапаеўскай гарпасялковай бібліятэцы да Міжнароднага дня роднай мовы прайшла акцыя “Мова родная –мова модная”, падчас якой кожны наведвальнік мог паўдзельнічаць ў бібліятэчным квілце, прадоўжыўшы сказ: “Наша мова самая…”, выказаўшы тым самым сваю любоў і павагу прыгожай і мілагучнай, роднай і старажытнай мове бацькоў.
Чытачам, якія вырашылі пашырыць свой слоўнікавы запас, даведацца пра нешта новае і ўспомніць даўно атрыманыя веды па беларускай мове, бібліятэкар прапанавала прыняць удзел у слоўнікавым лабірынце “Слова да слова — будзе мова”. Прыхільнікам беларускай мовы прыйшлося “папрацаваць” з неалагізмамі, даведацца шмат цікавага пра архаізмы, растлумачыць і параўнаць фразеалагізмы, зрабіць пераклад з беларускай мовы на рускую і ўкраінскую. Не абыйшлося без цікавых тэматычных загадак.
У дапамогу чытачам была прадстаўлена кніжная выстава слоўнікаў “Сэрцам роднага слова краніся”, на якой размясціліся самыя разнастайныя дапаможнікі: ад выдання 1956 года Е.Ф.Карскага “Белорусы. Исторический очерк словообразования и словоизменения в белорусском языке” выдаведства Акадэміі навук СССР, да яркіх і пазнавальных кніг для дзяцей малодшага школьнага ўзросту з серыі “Таямніцы беларускай мовы” выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” 2020 года выдання.
На “выхадзе з лабірынту” кожнага ўдзельніка чакалі прызы: кнігі і салодкі пачастунак.
520 просмотров всего, 4 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.