Кнігі-юбіляры. Уладзімір Дубоўка «Жоўтая акацыя»

     55 год спаўняецца аповесці Уладзіміра Дубоўкі “Жоўтая акацыя” (1967). “Жоўтая акацыя” — першая празаічная кніга пісьменніка, вядомага да гэтага як паэта. Твор уяўляе з сябе навукова-прыгодніцкую аповесць (так вызначыў жанр сам аўтар) для падлеткаў.

Галоўныя героі – юныя натуралісты, якія пад кіраўніцтвам настаўнікаў праводзяць на школьнай сядзібе навуковыя доследы, узбагачаючы яе новымі раслінамі. Асаблівая ўвага надаецца жоўтай акацыі.

На думку пісьменніцы і даследчыцы літаратуры Ганны Севярынец, твор утрымлівае элементы эзопавай мовы. З дапамогай яе аўтар паспрабаваў у зашыфраванай форме згадаць пра літаратурна-мастацкае згуртаванне “Узвышша”, таленавітыя літаратары якога былі рэпрэсаваныя.

Ганна Севярынец таксама падмячае, што “…сельскагаспадарчыя планы васьмікласніка Адама Скрыпкі і ягоных сяброў – планы самаго Дубоўкі, які вельмі цікавіўся біялагічнымі эксперыментамі…”

Віктар Жыбуль, кандыдат філалагічных навук, вывучаючы нататнік У. Дубоўкі “Да Жоўтай акацыі” (захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва), зрабіў вывад: “…аповесць была важная і дарагая Уладзіміру Дубоўку тым, што ў ёй ён паспрабаваў, хай сабе рукамі герояў, увасобіць уласную даўнюю мару, якой не было наканавана здзейсніцца з прычыны ў тым ліку і рэпрэсій. А хіба твор пра няспраўджаную мару жыцця не варты таго, каб працаваць над ім, як сцвярждаюць даследчыкі, “па 18 гадзін у суткі”?

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

1,211 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.