На пачатку лютага ў межах рэспубліканскага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся навукова-практычны семінар “Ураджэнцы роднага краю”.
Мерапрыемства было прысвечана ўшанаванню памяці пісьменнікаў-маладнякоўцаў на іх малой радзіме.
На семінар быў запрошаны і прадстаўнік раённай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі. У нашай бібліятэцы праводзіцца вялікая работа па папулярызацыі жыцця і творчасці У. Дубоўкі, так што падзяліцца вопытам і расказаць было пра што.
Семінар прайшоў, што называецца, на адным дыханні. У Нацыянальную бібліятэку Беларусі прыехалі сапраўды апантаныя людзі, якія поўнасцю аддаюць сябе рабоце. Дзякуючы менавіта ім, спадчына пісьменнікаў-маладнякоўцаў захоўваецца для сучаснікаў і нашчадкаў.
Сярод выступаючых хочацца асобна адзначыць Галіну Іванаўну Скрыган, дачку пісьменніка Яна Скрыгана, якая нягледзячы на ўзрост напоўнена энэргіяй і радасцю. Гэта дазваляе ёй многае рабіць для ўшанавання памяці бацькі: яна выдае кнігі; актыўна ўдзельнічае ў ініцыятывах, прымеркаваных да юбілейных дат свайго таты; супрацоўнічае з музеямі і архівамі. У жанчыны выдатная памяць, яна цытуе выказванні бацькі па памяці.
Вельмі ўразіла сваёй маштабнасцю работа, якая вядзецца ў навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі. Супрацоўнік бібліятэкі Радзівон Колас прэзентаваў сайт мемарыяльнага кабінета Петруся Глебкі, дзе сабраны каштоўныя рукапісы, відэаэкскурсіі, успаміны пра пісьменніка і шмат разнастайных матэрыялаў.
Наогул семінар прайшоў плённа і запамінальна. Такія мерапрыемствы падымаюць дух, хочацца і надалей працаваць на карысць бацькаўшчыны, ушаноўваць памяць яе славутых сыноў.
-
P. S.
Семінар трансліраваўся ў жывым эфіры. Відэазапіс даступны на You Tube: https://www.youtube.com/watch?v=ryLuEW3ByvA
324 просмотров всего, 4 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.