Нам засталася спадчына

     Камайская сельская бібліятэка разам з СДК адзначылі юбілеі беларускіх песняроў. Да 140 – годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа  праводзіўся літаратурны вечар “Нам засталася спадчына”.

Да ўвагі наведвальнікаў мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Творы,  якія маюць вечную каштоўнасць”. Вядучыя пазнаёмілі з жыццём і творчасцю пісьменнікаў. На вечары чыталіся вершы знаёмыя ўсім: “Хлопчык і лётчык”, “На рэчцы зімой”, “Мой родный кут” і іншыя, слухалі песні на вершы пісьменнікаў, гулялі ў гульню “Угадай пару года па вершыку”. Таксама на мерапрыемстве было прапанавана разгадаць крыжаванкі па жыццёваму шляху пісменнікаў. Напрыканцы мерапрыемства здзейснілі віртуальнае падарожжа ў музеі: Янкі Купалы на Вязаўшчыну і Якуба Коласа ў Мінску.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

1,877 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.