У пачатку чэрвеня ўдзельнікаў клуба паэзіі “Брыганціна”, што працуе пры Варапаеўскай гарпасялковай бібліятэцы, сабрала разам літаратурна-музычная гасцёўня “Калі душа адценні ўсе ўвабрала”
з нагоды 75-годдзя з дня нараджэння Раісы Андрэеўны Баравіковай – беларускай пісьменніцы, паэтэсы, перакладчыцы, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1988) за кнігу “Каханне”, Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1995) за кнігу “Люстэрка для самотнай”.
Шчырая, непадуладная часу, лірыка Раісы Баравіковай даўно знайшла свайго чытача, атрымала вядомасць і прызнанне. Размова ішла аб жыццёвым і творчым шляху паэткі, яе вершы чыталі не толькі вядучыя мерапрымства, але і прысутныя прыхільнікі паэзіі. Было адзначана, што душа паэтэсы адгукаецца на покліч Радзімы, прыроды, чалавека блізкага і далёкага, дзіцяці, каханага.
Увазе ўдзельнікаў літаратурнага свята была прапанавана кніжная выстава “Душою гавару”, а музычныя паўзы прадстаўлены лірычнымі песнямі ў выкананні Анастасіі і Эліны Пашковых.


1,635 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.