“Мая Пастаўшчына – мая музычная гісторыя” – так называлася літаратурана-музычнае свята, якое адкрыла чарговы Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. Акрамя таго, мерапрыемсва было прымеркавана і да Году гістарычнай памяці.
Супрацоўнікі раённай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі сумесна з бібліятэкарамі цэнтральнай бібліятэкі вельмі стараліся, каб свята атрымалася ўзнёслым і разам з тым пазнавальным, каб спрыяла павышэнню цікавасці да мінулага нашай Пастаўшчыны. Мяркуючы па апладысментах і падзяках, якія былі выказаны па заканчэнні мерапрыемства, так яно і атрымалася. Але ўсё па-парадку…
Адкрыў свята намеснік старшыні Пастаўскага райвыканкама Чымбург Станіслаў Уладзіміравіч. Гледачоў заваражыла акапэльнае гучанне галасоў ансамбля народнай музыкі “Вітанне”. Анатоль Собаль са сваім вучнем Зарэцкім Антонам паказалі прафесійную ігру на гармоніку. Танец “Скокі” у выкананні вучняў мастацкай школы імя Антонія Тызенгаўза прымусіў аўдыторыю пляскаць у далоні пад рытм танца. Юныя цымбалісткі Васілеўская Валерыя, Панкова Юля і Падалякіна Даша пераканалі гледачоў у тым, што на цымбалах выдатна гучаць як народныя мелодыі, так і класічныя творы. Дзіцячы фальклорны ансамбль “Пастаўскія цымбалісты” паказаў зладжаную ігру на народных інструментах. А колькі станоўчых эмоцый атрымалі гледачы, дзякуючы нашым паэтам Волі Лісіцкай, Марыне Кавалёнак, Марыне Трушынай і Ігару Пракаповічу! На працягу ўсёй імпрэзы была паказана прэзентацыя, якая адлюстравала гісторыю музычнай культуры Пастаўшчыны. Напрыканцы мерапрыемства выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пастаўскага райвыканкама Галіна Мікалаеўна Чаплінская. Завяршылася свята выдатнай песняй “Пастаўскі край” у выкананні Марыі Шаура.
Свята наглядна паказала, што мы захоўваем, памнажаем і перадаём будучым пакаленням тую спадчыну, што пакінулі нам нашы дзяды і прадзеды. Мы смела крочым у будучыню, мы былі, ёсць і будзем!
фото из газеты “Поставский край”
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.