Сям’я – пачатак усіх пачаткаў

     15 мая адзначаўся Міжнародны дзень сям’і. Да гэтай падзеі бібліятэкар Палескай сельскай бібліятэкі ладзіла мерапрыемства “Падарожжа па сямейным альбоме”, на якое былі запрошаны старэйшыя чытачы.

Удзельнікі гарталі свае альбомы, дзяліліся ўспамінамі, кожны фотаздымак суправаджаўся сваёй гісторыяй. Шмат расказаў было вясёлых, але былі і сумныя, кранальныя. Мерапрыемства атрымалася вельмі душэўнае.

З гэтай нагоды ў Гуцкай сельскай бібліятэцы працуе выстава “Дом. Сям’я і вольны час”. На ёй прадстаўлена літаратура з фонду бібліятэкі аб сямейным выхаванні, практычныя парады па дамаводстве, артыкулы з газет аб захапленнях сямей аднавяскоўцаў. Наведвальнікі  бібліятэкі могуць пабачыць таксама  вырабы, зробленыя жыхарамі вёскі ў вольны час.

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

210 про­смот­ров все­го, 3 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.

  • Разделитель