У красавіку самы папулярны беларускі дзіцячы часопіс “Вясёлка” аздначае свой дзень нараджэння.
65 гадоў выданне стаіць на варце краіны Дзяцінства – абараняе права кожнага дзіцяці верыць у цуд, верыць, што дабрыня заўсёды перамагае зло, верыць, што сяброўства – найвялікшы дар, а любоў можа быць бязмежнай.
Адзначылі гэту падзею і бібліятэкі нашай сістэмы. У Навасёлкаўскай сельскай бібліятэцы ладзілі свята часопіса “Вясёлкавы вернісаж”. У Мулярскай сельскай бібліятэцы – свята “Юбілей любімага часопіса”. Дзеці гарталі старонкі самых цікавых, на іх погляд, нумароў, загадвалі адзін другому загадкі, дэкламавалі вершы, па ралях чыталі казкі і разам рашалі крыжаванкі.

1,407 просмотров всего, 4 просмотров сегодня
















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.