Шмат людзей пакутуюць ад алкагалізму, які разбурае не толькі сям’ю, але і асобу чалавека. Многія зрабілі алкаголь часткай свайго жыцця, шчыра мяркуючы, што толькі такім спосабам можна максімальна расслабіцца, узняць настрой і хораша правесці свой вольны час.
Залежнасць ад алкаголю – адно з самых складаных расстройстваў, якое можа быць даволі небяспечным. Таму вельмі важна працаваць над яго прафілактыкай. Для тых, каго нельга запалохаць наступствамі ўздзеяння алкаголю на арганізм, застаецца яшчэ адзіны выхад – змагацца з залежнасцю з дапамогай гумару і сатыры.
1 красавіка ў Варапаеўскай гарпасялковай бібліятэцы адбыўся сатырычны нон-стоп Дзевятоўскай (Янцэвіч) Леакадзіі Аляксандраўны “Цвяроза жыць – век не тужыць”. Леакадзія Аляксандраўна – мясцовая паэтка, актыўная ўдзельніца клуба паэзіі “Брыганціна”. Яе сатырычныя байкі на злабадзённыя тэмы, якія друкаваліся ў газетах “Пастаўскі край”, “Друг пенсионера”, у часопісе “Вожык”, маюць павучальны і выхаваўчы сэнс і заўсёды знаходзяць водгук у слухачоў, а іншых прымушаюць задумацца над сваімі паводзінамі і ўчынкамі.
1,629 просмотров всего, 3 просмотров сегодня
















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.