Цікавай атрымалася пазнавальна-конкурсная праграма “О собаках замолвите слово”,прысвечаная Году сабакі, якая прайшла ў Варапаеўскай гарпасялковай бібліятэцы.
На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 1–4 класаў школьнага лагера “Веселый улей”.
Спачатку бібліятэкар Пашкова А.А. расказала аб тым,што сабака з’яўляецца верным сябрам чалавека з даўнейшых часоў , таму што яна першай прыняла яго заступніцтва. Дзяцей пазнаемілі з кніжнай выставай “Собака- друг человека”, з рэдкімі пародамі сабак, успомнілі вершы і песні пра сабак.
Прайшла віктарына “Кое-что о собаках”. Вучням спадабаліся заданні “Логогриф” і “Сложи буквы». У конкурсе “Цветоплюсы” дзеці павінны былі адгадаць афарбоўку сабак з кніг Г.Траяпольскага, І.Купрына, А.Чэхава,М. Прышвіна,А. Волкава.У канцы мерапрыемства быў праведзены тэст “Хочу щенка”, з дапамогай якого выявілі, хто з дзяцей можа ўжо клапаціцца аб сабаку самастойна , а каму патрэбна яшчэ дапамога дарослых.
Кожны з ўдзельнікаў атрымаў у якасці падарунка салодкі прыз і сабачку,толькі пакуль яшчэ зробленую з паветранага шарыка.
3,445 просмотров всего, 1 просмотров сегодня



















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.