Дзень беларускага пісьменства-2018 адбудзецца…

Иваново День беларуской письменности

Юбілейны, дваццаць пяты Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройдзе ў кантэксце тэматыкі “Мая малая радзіма” ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці.

Адбылося пасяджэнне Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства

На пасяджэнні абмеркаваны ход падрыхтоўкі да свята – канцэпцыя, праграма мерапрыемстваў, падрыхтоўка аб’ектаў інфраструктуры горада і інш.

крыніца

Пред­се­да­тель Ива­нов­ско­го Сове­та депу­та­тов Ваврук Кон­стан­тин Михай­ло­вич. Фото Вла­ди­мир Бор­ков

Мы гордимся тем, что в 2018 году местом проведения юбилейного Дня белорусской письменности выбран наш город Иваново — древний Янов, который богат историческим наследием и духовными традициями народа. На Ивановщине начался род классика русской литературы Федора Достоевского, культурного и общественного деятеля Наполеона Орды. Наша земля взрастила многих современных литераторов, — сказал председатель Ивановского райисполкома Юрий Бисун.

Пісьменнікі прадставяць творы аб малой радзіме на Дні беларускага пісьменства

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Творы аб малой радзіме пісьменнікі прадставяць на Дні беларускага пісьменства, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.

“Галоўны агляд творчых сіл па тэме “Радзімазнаўства” Саюз пісьменнікаў Беларусі плануе правесці 2 верасня ў Дзень беларускага пісьменства ў Іванаве. На святочным стэндзе пісьменнікі размесцяць свае лепшыя творы, прысвечаныя малой радзіме. Гэта тэма блізкая кожнаму чалавеку. Тым больш пісьменнікі, так ці інакш, у творчасці закранаюць свае вытокі, асэнсоўваюць іх лёсавызначальнае значэнне”, — сказала Алена Стэльмах.

Беларуская літаратура грунтуецца на творах глыбока патрыятычных, прасякнутых вялікай любоўю да роднай зямлі, бацькоўскага дому, самабытнай нацыянальнай культуры. Невыпадкова такія прывабныя і сёння творы беларускіх класікаў — Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча.

Сучасныя аўтары стараюцца прымножыць багатую духоўную спадчыну, дадала Алена Стэльмах. Апошнія дзесяцігоддзі ўвага шырокай пісьменніцкай грамадскасці прыцягнута да тэмы краязнаўства. Пошукава-даследчая работа актыўна ідзе ў розных кутках рэспублікі, у выніку з’яўляюцца новыя разнапланавыя выданні, якія прыадкрываюць невядомыя старонкі гісторыі розных мясцін, выклікаюць цікавасць да неардынарных асоб. Паколькі кожны гарадок, вёсачка і хутарок — па-свойму ўнікальныя і непаўторныя.

http://www.belarus.by/by/press-center/2018-year-of-native-land-in-belarus/09042018–1620—-psmennk-pradstavjats-tvory-ab-maloj-radzme-na-dn-belaruskaga-psmenstva_i_77534.html


Асноўнай пляцоўкай Дня беларускага пісьменства стане гарадскі парк Іванава

7 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Асноўнай пляцоўкай святкавання XXV Дня беларускага пісьменства стане гарадскі парк Іванава, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні райвыканкама Віталь Клышко. “Плануецца, што галоўная пляцоўка размесціцца ў парку. Там створана пэўная інфраструктура, ёсць амфітэатр.

Недалёка ад яго будзе ўстаноўлена сцэна, створым умовы для размяшчэння большай колькасці людзей”, — расказаў Віталь Клышко. Напярэдадні рэспубліканскага свята парк Іванава значна абновіцца. У прыватнасці, на яго тэрыторыі ўстановяць дзве дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі. Спецыялісты абсталююць першую ў горадзе веласіпедную дарожку працягласцю больш за 2,5 км. Тут жа з’явіцца зона для заняткаў спортам, якая ўключае варкаўт-пляцоўку, міні-футбольнае поле, валейбольную і баскетбольную пляцоўкі. Дадатковым упрыгажэннем парку стане арыгінальная падсветка і малыя архітэктурныя формы. Змяненні закранулі таксама цэнтр Іванава — частка вуліцы 17 верасня стане пешаходнай.

Пачаліся ўжо работы па яе рэканструкцыі. У бліжэйшы час будзе ўкладзена новае пакрыццё, заменены камунікацыі, устаноўлены дэкаратыўныя клумбы, імянныя лаўкі прадпрыемстваў і арганізацый раёна. На гэтай вуліцы плануецца таксама ўстанавіць памятны знак у гонар Дня беларускага пісьменства. “Наша галоўная мэта — разгрузіць цэнтр горада ад транспарту. У перспектыве хочам, каб увесь цэнтр Іванава быў пешаходным”, — адзначыў намеснік старшыні райвыканкама. Ён дадаў, што акрамя гэтага вядуцца работы па рэканструкцыі вуліц Савецкай і Леніна, капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі вуліцы Кірава.

XХV Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Іванаве 2 верасня і будзе прысвечаны тэме “Мая малая радзіма”. Святочныя мерапрыемствы будуць фінансавацца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў мясцовых бюджэтаў, а таксама рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых крыніц.

Чытаць поўнасцю: http://blr.belta.by/culture/view/asnounaj-pljatsoukaj-dnja-belaruskaga-pismenstva-stane-garadski-park-ivanava-69447–2018/
Пры любым выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на blr.belta.by абавязковая

Берасцейшчына прыме свята

 

 У пачатку верасня Дзень беларускага пісьменства – вялікае свята слова – пройдзе ў Брэсцкай вобласці, у горадзе Іванаве.

Днямі адбылася рабочая паездка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Карлюкевіча ў Іванаўскі раён і Іванава.

У час сустрэч і рабочых нарад у Іванаўскім райвыканкаме, Іванаўскім філіяле “Брэстаблсаюздруку”, рэдакцыі Іванаўскай раённай газеты, Іванаўскай раённай бібліятэцы імя Ф. Панфёрава размова ішла пра мяркуемыя мерапрыемствы ў межах праграмы будучага свята. Іванаўшчына цесна звязана з гісторыяй беларускай літаратуры і культуры. Гэта і з’яўляецца выразным фундаментам, грунтам для фарміравання планаў правядзення свята.

Старажытны Янаў багаты гісторыяй, сваёй культурнай спадчынай і духоўнымі традыцыямі народа. Тут, на Іванаўскай зямлі, пачаўся род класіка рускай літаратуры Фёдара Дастаеўскага. Тут карані слыннага сына беларускай зямлі, грамадскага і культурнага дзеяча, мастака Напалеона Орды, дзякуючы якому захаваная ў малюнках і гравюрах дойлідства беларусаў. Іванаўшчына стала калыскай для многіх сучасных пісьменнікаў, сапраўдных майстроў слова, сярод якіх Аляксей Каўко, Валянціна Кукса, Анатоль Крэйдзіч, Андрэй Мазько, Васіль Жушма.

У гэты час у Іванаве ідзе падрыхтоўка да свята – горад прыхарошваецца, набываюць новы выгляд многія аб’екты.

Іванаўскім райвыканкамам быў праведзены адкрыты конкурс на эскіз памятнага знака, які будзе ўстаноўлены ў горадзе ў гонар свята і стане яскравым напамінам і сімвалам для нашчадкаў. Выбраны памятны знак – сонечны гадзіннік, стрэлкай якога стане цень ад пяра – сімвал рукапісаў, з якіх бярэ пачатак слова.

У цэнтры Іванава вядуцца работы па вуліцы 17 Верасня. З рэспубліканскага дарожнага фонду выдзелена на яе добраўпарадкаванне 350 тысяч рублёў. Будзе зроблены пешаходны ўчастак, які ўпрыгожаць малыя архітэктурныя формы.

Для маленькіх жыхароў райцэнтра і ягоных гасцей будзе зроблена дзіцячая пляцоўка.

Яшчэ кропкі прыцягнення сіл і сродкаў – вуліца Першамайская, Дом быта па вуліцы Леніна, парк  Перамогі. Ён будзе задзейнічаны падчас свята. З абласнога бюджэту выдзелена на яго рэканструкцыю мільён рублёў. Для аматараў пешых прагулак будзе выкладзена каля кіламетра новых тратуараў, для веласіпедыстаў – веласіпедная дарожка даўжынёй больш за два кіламетры. 

Гэтаксама вядуцца рамонтныя работы бібліятэк горада і школы мастацтваў.

Іванава стаў чацвёртым горадам у Брэсцкай вобласці, які прыме свята пісьменства. Першымі былі Пінск, старажытны Камянец, пасля – Ганцавічы.

Падрыхтаваў Валерый ГАПЕЕЎ. 

ист: http://news.21.by/culture/2018/06/28/1534687.html

Гісторыя свята

Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзеПолацку.

Потым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Заслаўе, Шчучын, Рагачоў, Полацк.

У 2015 годзе літаратурнай сталіцай краіны ўпершыню стаў горад Шчучын (Гродзенская вобласць), які перадаў ганаровую эстафету гораду Рагачову (Гомельская вобласць).

У 2017 годзе сталіцай свята, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, стаў старажытны Полацк – родны горад беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны.

Юбілейны, 25‑ы па ліку Дзень беларускага пісьменства прыме горад Іванава Брэсцкай вобласці. Плануецца, што галоўным лейтматывам святочных мерапрыемстваў у 2018 годзе стане тэма “Мая малая радзіма”.

Мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства

У рамках свята ўдзельнікі і госці могуць азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, паслухаць выступленні паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў. Таксама па традыцыі на Дні беларускага пісьменства праходзіць узнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшыя літаратурныя творы года, навукова-практычная канферэнцыя і шэраг іншых мерапрыемстваў.

Сярод асноўных мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства:

– урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, заснавальнікамі якога з’яўляюцца грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, іншыя зацікаўленыя;

– круглы стол з удзелам замежных паэтаў і пісьменнікаў, арганізатарамі якога з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі, грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура»;

– навукова-практычная канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, навуковых устаноў краіны.

У рамках свята адбудзецца фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме», накіраванага на павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых прыкладах нацыянальнай літаратуры, пошук і падтрымку таленавітай моладзі. Заснавальнікамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» і ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Мінскую вобласць на конкурсе гэтага года прадставіць лаўрэат паўфіналу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме» Вікторыя Дзільман, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка» Пухавіцкага раёна.

ист: https://unostcentr-berezino.schools.by/news/685471

У Іванава з Надзеяй. Сталіцай Дня беларускага пісьменства чацвёрты раз становіцца Брэстчына

Пашанцавала стаць сталіцай юбілейнага ХХV Дня беларускага пісьменства Іванаву. Не пабаюся слова “пашанцавала”, таму што ўся Брэстчына славіцца сваёй гісторыяй, культурнай спадчынай, сённяшнімі здабыткамі, і гэты райцэнтр не выключэнне. А які выдатны стваральны імпульс атрымаў ён, рыхтуючыся да падзеі, тым больш у Год малой радзімы.  У аб’ектыве высоказмястоўнага дзейства, падрыхтаваны да яго і вонкава, і, што не менш важна, мастацка-асветніцка-энцыклапедычна, Іванава прыцягвае ўвагу , мяркую, не толькі беларусаў.

Асабіста я ўжо сёння зайздрошчу адной з тамтэйшых абновак: у жніўні тут з’явіўся “Верасень” – так назвалі іванаўцы сваю кнігарню. У Ляхавічах, на жаль, па-ранейшаму кніжная прапанова, лічы, адсутнічае. Ну ды гэта, як гаворыцца, зусім іншая гісторыя і спадзяюся, у ёй будзе шчаслівы працяг. Мы ж вернемся ў палескі раён, адметны многімі гістарычнымі, культурнымі, геаграфічнымі акалічнасцямі. Што цікавага ў тэму выдае наконт яго памяць? Хутчэй, гэта не што, а хто: славуты, знакаміты, геніальны мастак, музыкант, філосаф жыцця Напалеон Орда; канешне, пачатак роду Дастаеўскіх (звязаны з вёскай Дастоева), ну а хто не чуў, што першы ізраільскі прэзідэнт Хаім Вейцман – ураджэнец янаўскай зямлі? Дабавім фактаў, якія пераконваюць у янаўскай-іванаўскай самабытнасці: хто з модніц адмовіўся б ад мотальскага кажушка, хто не чуў пра кулінарны фэст “Мотальскія прысмакі”, хто не каштаваў мясцовай вытворчасці каўбасак, хто не ў курсе пра пункты Дугі Струве, што ўнесены ў спіс ЮНЕСКА?.. І гэта самы хрэстаматыйны пералік славутасцяў і адметнасцяў янаўскага краю і яго жыхароў.

2 верасня ў сталіцы Дня беларускага пісьменства будзе вялікае свята, чакаецца шмат гасцей, цырымонія ўручэння Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Можна толькі ўявіць, якая канцэнтрацыя пісьменніцкіх талентаў, творчых прапаноў, праектаў і задум будзе ў гэты дзень на параўнальна невялікім кавалачку зямлі.

А напярэдадні плануецца міжнародны круглы стол з удзелам замежных літаратараў, фінальнае дзейства рэспубліканскага конкурсу юных дэкламатараў “Жывая класіка”.  І як жа аргументавана ўсебакова і глыбока не пагаварыць з нагоды пра гісторыю Іванава і раёна? Гэта будзе зроблена падчас навукова-практычнай канферэнцыі.

Традыцыяй і неад’емнай часткай свята пісьменства, якая настройвае на светлыя думкі і ўчынкі, на асэнсаванне-пераасэнсаванне жыццёвых каштоўнасцей і заўсёднай важнасці-духоўнасці, з’яўляецца рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў з Благадатным Агнём ад Труны Гасподняй”. І сёлета яе маршрут пройдзе па некалькіх рэгіёнах Беларусі.

Памятаю, як у 2004 годзе на маршруце гэтай экспедыцыі, якая накіроўвалася ў старадаўні Тураў, быў і Ляхавіцкі раён. На радзіме святога Серафіма Жыровіцкага – у Падлессі – удзелінічалі ў службе ў Святадухаўскай царкве, а потым – у Ляхавіцкай Крыжаўздвіжанскай. Як жа светла было на душы ад стасункаў з удзельнікамі экспедыцыі, сярод якіх дзве вядомыя ў Беларусі Марыі – Карпенка, у мінулым рэдактар часопіса “Работніца і сялянка”, і Захарэвіч, народная артыстка БССР.

А першай на Брэстчыне сталіцай беларускага пісьменства ў 1999 годзе была (прабачце за тафталогію) сталіца беларускага Палесся – Пінск. Потым фестываліў Камянец (у 2005 г.), потым – Ганцавічы (2011 г.). “Веснікаўцы” бывалі і ўдзельнічалі.

Яшчэ хачу ўзгадаць сваю зямлячку, сяброўку, спагадлівага чалавека Надзею Патапчык. Яе большасць ляхавічан ведае не толькі як шматгадовага дырэктара летніка “Чайка”, пад крылом якой утульна, весела і здорава адпачывалася хлопчыкам і дзяўчынкам, але як вельмі творчую і нераўнадушную, лёгкую на пад’ём асобу, калі справа датычыць актыўнай жыццёвай пазіцыі, новых уражанняў і адкрыццяў. Надзея Пятроўна была ўдзельніцай не менш паловы дзён беларускага пісьменства. Ездзіла ў Заслаўе, Барысаў, Мсціслаў, Полацк, Смаргонь, Мір, Ганцавічы, Тураў, Каменец (у Каменец дабіралася з калектывам “ЛВ”). Педагогу па адукацыі, ёй усё гэта патрэбна, ёй усё гэта цікава. Вось і сёлета Надзея Патапчык на пытанне, ці паедзе яна 2 верасня ў Іванава, адказала: “Збіраюся!”.

То паедзем на Янаўшчыну?!

Вольга БАРАДЗІНА. 

ист: http://www.lves.by/?p=61273

________________________Дзень беларускага пісьменства г. Іванава

ПРАГРАМА СВЯТА (чытаць тут) 

Арганізатары – Міністэрства інфармацыі,

Брэсцкі аблвыканкам,

Іванаўскі райвыканкам

СМ. “ПИСАТЕЛИ” в наше рубрике:

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

6,357 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий