80 год назад, у 1943 годзе, упершыню была апублікавана паэма Аркадзя Куляшова “Сцяг брыгады”. Але напісана яна была ў кастрычніку 1942 года. Падчас гутаркі з У. Міцкевічам (аўтар кнігі “Аркадзь Куляшоў у школе”), у 1974 годзе, паэт распавядаў, што твор быў напісаны за сорак дзён.
На Усесаюзнай нарадзе пісьменнікаў і крытыкаў у 1975 годзе Аркадзь Аляксандравіч падчас інтэрв’ю падмеціў: “Упэўнены, калі б не знаходзіўся ў радах Чырвонай Арміі, не бачыў франтавога жыцця, то “Сцяг брыгады” не быў бы напісаны. Памыляецца той, хто лічыць, што паэмы піша паэт. Іх піша жыццё. Мастак – толькі чулая скрыпка, якая адгукаецца на падзеі, а смычком па струнах водзіць усё ж такі бачанае, перажытае, выпакутаванае. Можа быць, такое параўнанне не поўнае і не зусім дакладнае, але ў ім адно для мяне бяспрэчна: для творчасці няма больш важкай і неабходнай крыніцы, чым жыццё”.
“Сцяг брыгады” лічыцца самым выдатным творам савецкай паэзіі ваеннага перыяду і адным са значных твораў Аркадзя Куляшова. Паэма стваралася ў цяжкую пару, у самы разгар вайны і выказвала вялікую веру ў перамогу.
Галоўная тэма паэмы – вернасць да канца вайсковаму абавязку, перанесеная праз шматлікія выпрабаванні некалькімі акружэнцамі, што засталіся ў жывых з цэлай брыгады. Сюжэт, выбраны паэтам, дазволіў яму шырока паказаць драматычныя малюнкі пачатковага перыяду вайны.
Паэма “Сцяг брыгады”, як і іншыя ваенныя вершы і балады Куляшова, лічыцца творам незвычайнай лірычнай сілы і духоўнай ёмістасці. Яна валодае велізарнай духапад’ёмнасцю, гаворыць, што такое Радзіма, свабода, родны краявід і матчына мова, з чым жыць і як змагацца.
Спалучэнне суровай патэтыкі і трагізму, лірычнай задушэўнасці і патрыятычнай страснасці надаюць паэме вялікую эмацыянальную сілу.
Твор знайшоў гарачы водгук у чытачоў, яго чыталі ў акопах, урыўкі вучылі на памяць.
…Адрываўся ад спраў,
Слёзы, кроў, дым і попел пажараў
Не ў радкі я старанна збіраў,
А ў магутную хмару.
Дышуць полымнай сілай радкі.
Судны дзень набліжаецца.
З хмары
Хутка грозных маланак штыкі
Па варожых галовах удараць.
Няхай слёзы з вачэй – ручаём,
З сэрца – кроў, а з варожай хаты
Льецца полымя ноччу і днём
У часы расплаты!..
![]()
1,729 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.