7 верасня спаўняецца 95 год з дня нараджэння Алеся Асіпенка, беларускага пісьменніка.
Асіпенка Алесь, нарадзіўся 07.09.1919 г. у вёсцы Пушкары Віцебскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся на гістарычным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута (1939–1940).
Настаўнічаў у Рудаках пад Віцебскам (1940–1941). У 1942 г. — партызан, памочнік камісара па камсамолу партызанскага атрада №7 брыгады Аляксея Данукалава на Віцебшчыне. У снежні 1942 г. адпраўлены за лінію фронту — лячыўся ў шпіталі, вучыўся ў школе партызанскага руху, на партыйна-савецкіх курсах. У 1943 г. накіраваны на камсамольскую работу ў Горацкі раён Магілеўскай вобласці. З 1944 г. — карэспандэнт, літсупрацоўнік, загадчык аддзела, намеснік рэдактара, з 1952 г. — рэдактар газеты «Чырвоная змена». У 1955 г. завочна скончыў Мінскі педагагічны інстытут. У 1953–1972 гг. — загадчык аддзела, адказны сакратар, намеснік галоўнага рэдактара, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць». У 1972–1976 гг. — галоўны рэдактар сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм», у 1976–1980 гг. — галоўны рэдактар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Сябра СП СССР з 1957 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі.
Заслужаны работнік культуры БССР (1979).
Першае апавяданне надрукаваў у 1945 г. Выйшлі ў свет зборнікі апавяданняў і аповесцей «Лёд растае» (1958), «Подых кветак і працы» (1960), «Дарога ў даль» (1962), «Крокі» (1971), «Парогі» (1973), «Абжытыкут» (1964), «Жыта» (1968), «Канец бабінага лета» (1975), «Два дні і дзве ночы» (1977), «Пяцёра адважных» (1985), раманы «Вогненны азімут» (1966), «Непрыкаяны маладзік» (1974, поўнае выданне ў 1982), «Святыя грэшнікі» (1988). У 1979 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2‑х, у 1989–1990 гг. — у 3 тамах.
Зрабіў літаратурны запіс кнігі А.Дзенісевіча «Орлиное племя» (1970). Аўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Пяцёра адважных» (1971), «Канец бабінага лета» (1982), «Трывогі першых птушак» (1986). Сааўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Ясь і Яніна» (з С.Паляковым, 1974), «Трэцяга не дадзена» (з І.Балгарыным і М.Пяцігорскай, 1980), «Кожны трэці» (з Н.Сафаравым, 1980).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) за літаратурны запіс кнігі А.Дзенісевіча «Орлиное племя», Літаратурнай прэміі імя І.Мележа (1981) за раман «Непрыкаяны маладзік».
источник: http://www.libdyatlovo.grodno.by/событие/95-god-z-dnya-naradzhennya-alesya-asipenka/
3,234 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.