10 кніг, якія павінен прачытаць кожны беларус

   У першую нядзелю верасня ў нашай краіне штогод адзначаецца Дзень беларускага пісьменства – свята роднага слова і яго стваральнікаў. «ІР» прадстаўляе ТОП-10 беларускіх твораў па версіі знакамітых беларускіх паэтаў і празаікаў.

Некаторыя з апытаных далі ўласныя тлумачэнні, чаму менавіта гэты твор патрапіў у іх спіс.

 

1. Анатоль Вярцінскі. Беларускі паэт, публіцыст, драматург:

 

Ана­толь Вяр­цін­скі

Анатоль Вярцінскі

Анатоль Ільіч Вярцінскі (нар. 18 лістапада 1931, в. Дзямешкава Лепельскага р‑на Віцебскай вобл.), беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956). Працаваў у рэдакцыях раённых газет (Давыд-Гарадок, Камянец, Клімавічы, Рагачоў). У 1962 пераехаў у Мінск, супрацоўнічаў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Член СП СССР (з 1964). У 1967–1982 — літкансультант, адказны сакратар праўлення СП БССР. У складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у 1977 у рабоце XXXII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1986–1990 — галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва». Член Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). З 1990 — народны дэпутат БССР, намеснік старшыні пастаяннай Камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, член Канстытуцыйнай камісіі ВС БССР.

***

1. Мікола Гусоўскі “Песня пра зубра”.

2. Максім Багдановіч “Вянок”.

3. Янка Купала “Тутэйшыя”.

4. Якуб Колас “Новая зямля”.

5. Наталля Арсеннева “Між берагамі”.

6. Янка Брыль “Дзе скарб ваш”.

7. Максім Танк “Дарога, закалыханая жытам”.

8. Васіль Быкаў “На крыжах”.

9. Алег Лойка “Ушанаванне”.

10. Ніна Мацяш “Думаю з небам гаворыць”.

2. Аксана Бязлепкіна. Выкладчык беларускай літаратуры БДУ, літаратурны крытык:

 

Акса­на Пятроў­на Бяз­леп­кі­на

Аксана Бязлепкіна

Аксана Пятроўна Бязлепкіна (26 ліпеня 1981, Гомель) — беларуская пісьменніца, літаратуразнаўца, крытык. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (2003), кандыдат філалагічных навук (2006). Кірункі навуковай дзейнасці: беларуская літаратура 19—20 ст., параўнальнае літаратуразнаўства. Даследчыца і аўтар беларускага дэтэктыва. Выкладае беларускую літаратуру на факультэце журналістыкі БДУ.

Лаўрэат прэміі «Залатая літара—2003» (за манаграфію «Разам і паасобку: Таварыства „Тутэйшыя“»).

***

1. Янка Купала “Тутэйшыя”  – твор, які многае вытлумачае. Зазірнуўшы ў гэты твор-люстэрка, кожны сам вырашае, да каго з герояў ён бліжэй. 

2. Максім Гарэцкі “Дзве душы”  – часам беларусу вельмі цяжка вызначыцца, з кім ён і хто ён, таму што жывуць у ім класічныя “дзве душы”. 

3. Якуб Колас “Новая зямля”самае важнае ў жыцці – мець людзей, якія не здрадзяць, сям’ю. Дзеля іх і дзеля будучыні трэба “Купіць зямлю, прыдбаць свой кут, каб з панскіх выпутацца пут”.

4. Васіль Быкаў “Знак бяды” – беларус можа паспрабаваць жыць у любых умовах, нават жыць, як у анекдоце, седзячы на цвіку. І ягоная вайна пачынаецца толькі тады, калі не застаецца выбару. 

5. Францішак Аляхновіч “У кіпцюрах ГПУ” – першы ў свеце тэкст пра ГУЛАГ. 

6. Іван Мележ “Людзі на балоце”  – шкада, што гэты твор праходзяць у школе. Калі вярнуцца да яго ў 25–30 гадоў, аказваецца, што гэта зусім іншы твор. І паціху разумееш, чаму зямля важней за каханне, нават калі і не прымаеш гэтага. 

7. Андрэй Федарэнка “Вёска” – калі не можаш уратаваць іншых, уратуй хаця б сябе. 

8. Кладзімір Караткевіч “Ладдзя роспачы” – калі чалавек не здаецца, то ён не здаецца нават перад абліччам смерці.

9. Юрый Станкевіч «Любіць ноч – права пацукоў» – калі чужынцы прыходзяць у твой дом і шкодзяць тваім дзецям, то выбару няма. Альбо няма будучыні. Хто выйграе? 

10. Алена Брава “Каменданцкі час для ластавак” – галоўная гераіня выходзіць замуж за кубінца, і сям’я з дзіцем пераязджае на радзіму мужа. Рэвалюцыя ці смерць? Каханне ці ідэалогія? Сям’я ці творчасць?

3. Адам Глобус. Беларускі пісьменнік, мастак:

 

Адам Гло­бус.

Адам Глобус

 — псевдоним Владимира Вячеславовича Адамчикабелорусского писателя-прозаика, эссеиста, поэта, издателя и художника. Родился в г. Дзержинске Минской области в семье белорусского писателя Вячеслава Адамчика (белор. Вячаслаў Адамчык). С 1959 года живёт в Минске. Окончил педагогическое отделение Минского художественного училища им. А.К. Глебова (1977), художественное отделение Белорусского театрально-художественного института (1983 ). Работал чертёжником, художником-реставратором, художником-оформителем, редактором журнала «Родник» (с 1987 года). Занимается издательской деятельностью..

***

1. Анатоль Сыс “Пан-лес”адна з найлепшых кніжак у тутэйшай паэзіі за ўсе яе часы.

2. Міхась Стральцоў “Выбранае” – у кнізе майстар сабраў найлепшае. Стральцоў – майстар, які ўсё яшчэ чакае збору твораў, чакае сваіх даследчыкаў і чакае новых чытачоў.

3. Алесь Наўроцкі “Валун”кніга апавяданняў. Яна выйшла ў 1976 годзе і моцна паўплывала на творчасць беларускіх нонканфармістаў.

4. Уладзімір Караткевіч “Дзікае паляванне караля Стаха”кніга, вартая хуткага прачытання і няспешнага перачытвання.

5. Янка Брыль “Лірычныя запісы і мініяцюры”, сабраныя ў 5‑м томе збору твораў. У Брыля трэба вучыцца мове, вучыцца дыхаць ёй, вучыцца думаць на ёй. Мова Брыля – узорная.

6. Максім Танк “Дзённікі”, сабраныя ў 9‑м і 10‑м тамах збору твораў падыходзяць для сур’ёзнага чытання. Сярод моднай цяпер дакументалістыкі дзённікі Танка ўражваюць маштабнасцю, шчырасцю і дакладнасцю.

7. Уладзімір Дубоўка “Пялёсткі”апавяданні-ўспаміны, што склалі кнігу добрага паэта, маюць шмат падтэкстаў і загадак, якія адкрыюцца дасціпнаму і ўважліваму чытачу.

8. Максім Багдановіч “Вянок”вершы любімага паэта і цябе не пакінуць раўнадушным.

9. Якуб Колас “Сымон-музыка” у час, калі пануюць норавы паліцыянтаў, палітыкаў і вайскоўцаў, варта спыніцца і прачытаць паэму пра творцу, пра музыку і каханне.

10. Янка Купала “Тутэйшыя” трагікамічныя сцэнкі з далёкага мінулага перагукаюцца з нашай тлумнай сучаснасцю. Жыццё, як вядома, трагедыя, але ёсць у ім і шмат вясёлых момантаў, геній Купалы прымусіць цябе пасмяяцца, паплакаць і задумацца.

4. Кастусь Цвірка. Беларускі паэт, пісьменнік, старшыня Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Беларускі кнігазбор»:

 

Кастусь Цвір­ка

Кастусь Цвірка

Кастусь Цвірка нарадзіўся 28.03.1934 г. у вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Менскай вобласці. У 1958 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1958–1959 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна. Быў літаратурным супрацоўнікам раённай газеты «Рудзенская праўда», рэдактарам на Беларускім радыё, старшым метадыстам рэспубліканскага Дома народнай творчасці, старшым інспектарам Упраўлення па распаўсюджванні друку Міністэрства сувязі БССР. У 1972 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР і з таго часу з’яўляецца навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута. З 1981 г. – старэйшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва», з 1984 г. — рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Полымя». Кандыдат гістарычных навук. Сябра СП СССР з 1961 г. Аўтар шматлікіх кнігаў і артыкулаў. З 1996 г. з’яўляецца аўтарам і галоўным рэдактарам праекта “Беларускі Кнігазбор”.

***

1. Якуб Колас  “На ростанях”

2. Якуб Колас “Аднатомнік выбраных твораў” – у яго ўваходзяць раннія вершы, паэмы. Класіка беларускай літаратуры.

3. Янка Купала “Аднатомнік выбраных твораў” – у гэтай кнізе раннія вершы, публіцыстыка, п’есы.

4. Максім Багдановіч “Аднатомнік выбраных твораў”.

5. Васіль Быкаў. Аднатомнік “Знак бяды”, іншыя аповесці.

6. Мікола Ермаловіч “Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае”.

7. Уладзімір Караткевіч “Каласы пад сярпом тваім”.

8. Уладзімір Караткевіч “Дзікае паляванне караля Стаха”.

9. Іван Мележ “Людзі на балоце”

10. Беларускі кнігазбор “Расстраляная літаратура”творы беларускіх пісьменнікаў, загубленых у засценках НКУС.

5. Аляксей Белы, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднага ПЭН-клуба:

 

Белы Аляк­сей Іль­іч

 

Аляксей Белы

Белы Аляксей Ільіч нарадзіўся 20.12.1953г. у в. Міхнавічы Івацэвіцкага раёна. Скончыў мараходнае вучылішча, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы і Кіеўскі інстытут паліталогіі. Працаваў матросам, памочнікам капітана цеплахода, журналістам, галоўным рэдактарам газеты “Текстильщик”, галоўным рэдактарам газеты “Шаг”. Цяпер – намеснік галоўнага рэдактара газеты “Intex-press” у Баранавічах.

Паэт, старшыня баранавіцкага аддзялення Беларускай асацыяцыі журналістаў. Вершы публікаваліся ў гарадскіх і абласных газетах, рэспубліканскай газеце “Літаратура і мастацтва”, у часопісе “Дыялог”, кнізе выбранай беларускай паэзіі “Агледзіны” (1998г.), літаратурным альманаху г. Баранавічы “Святліца” (1997г., 2000г., 2006г.), калектыўным зборніку “Паэзія Берасцейшчыны. Дзядзінец” (1999г.).

Аўтар зборнікаў вершаў “Тридцать второе августа” (1994г.), “Невольничьи песни” (1997г.), “Каляровыя сны” (1999г.), “Боскі вецер правінцыі” (2002г.).

***

1.  Уладзімір Караткевіч «Каласы пад сярпом тваім» – у кнізе – нашая гісторыя, спадзяванні беларускага народа.

2. Васіль Быкаў «Сотнікаў» – кніга пра чалавечую годнасць і «нягоднасць». 

3. Уладзімір Някляеў «Прошча» гэта філасофія жыцця, чалавечых адносін.

4. Леанід Дранько-Майсюк «Стомленасць Парыжам» цудоўны твор пра каханне. 

5. Мікола Купрэеў «Палеская элегія»проста выдатна напісаны твор аб родных мясцінах. 

6. Данута Бічэль «Хадзі на мой голас»празаічны працяг паэтычных твораў аўтаркі. 

7. Максім Багдановіч «Вянок» – класіка, цудоўная, шчырая. 

8. Рыгор Барадулін. Бадай, усю яго спадчыну неабходна прачытаць. 

9. Якуб Колас «Новая зямля»беларускі летапіс. 

10. Мікола Гусоўскі «Песня пра зубра». Пачытайце пра пушчанскія ловы, і мова аўтара перанясе вас у гэтыя абставіны. 

 

по материалам опубликованным:

Intex-press

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

2,064 про­смот­ров все­го, 3 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий