Андрэй Міхайлавіч Федарэнка (17 студзеня 1964 г., в. Бярозаўка Мазырскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі празаік.Скончыў Мазырскі політэхнічны тэхнікум і Бібліятэчны факультэт Мінскага інстытута культуры (1985—1990).
Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў мулярам у Мікашэвічах Лунінецкага раёна, на чыгунцы ў Калінкавічах Гомельскай вобласці, старшым бібліятэкарам Бярозаўскай бібліятэкі № 2 Мазырскага раёна, карэктарам штотыднёвіка «7 дней», загадчыкам аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя», на кінастудыі «Беларусьфільм». У 2005—2011 гадах — загадчык аддзела прозы ў часопісе «Маладосць». У 2011—2012 гадах супрацоўнік аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва». Цяпер стыль-рэдактар часопіса «Дзеяслоў»
Друкуецца з 1987 г. У аповесці «Гісторыя хваробы» (1989) сацыяльна-псіхалагічны партрэт сучаснай моладзі, у аповесці-фантасмагорыі «Смуга, альбо XII фантазій на адну тэму» (1994) жыццё сучаснага грамадства, якое страціла маральныя арыенціры, у аповесці «Вёска» (1995) філасофскі роздум над лёсам Беларусі і беларусаў. Аўтар аповесцей «Такое кароткае лета», «Ланцуг» (абедзве 1994), «Нічые» (2001), п’есы «Жаніх па перапісцы» (1993), публіцыстычных артыкулаў і інш. Дзецям і юнакам адрасаваны прыгодніцкія аповесці «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002).
Яго творчасці ўласцівы псіхалагічны аналіз, гуманістычны погляд на чалавека, драматызм, элементы фантастыкі, мастацкай ўмоўнасці, эмацыянальнасць, спавядальнасць. Перакладае з беларускай мовы на рускую.
-
«Гісторыя хваробы» (1989)
-
«Смута» (1994)
-
«Шчарбаты талер» (1999)
ШЧАРБАТЫ ТАЛЕР
Часціна першая. ЗАГАДКАВАЯ МАНЕТА
Раздзел 1. АКСАНА — «ВЬІКРАДАЛЬНІЦА» ДЗЯЦЕЙ
Бацька зірнуў на куханны гадзіннік, умацаваны ў шафцы над газавай плітою, адсунуў кубак з недапітай гарбатаю.
— Дзіўна… — прамармытаў ён. — Увесь час думаю, чаго не хапае? Аказваецца, тэлефон маўчыць. Аж не прыпомню такога вечара, каб ніхто не званіў, каб я нікому не быў патрэбен… Можа, тэлефон сапсаваўся? …
-
«Афганская шкатулка» (2002)
-
«Нічые» (2009)
-
«Мяжа» (2011)
-
«Ланцуг» (2012)
Лета, каля дзесяці гадзін раніцы, а ў кабінеце хірурга 14‑й Мінскай клінічнай бальніцы Стэльмаха гарэла святло – на дварэ з самай ночы сеяўся цёмны, халодны дождж…
Кабінет знаходзіўся на першым паверсе старога, з тоўстымі сценамі і маленькімі, нізкімі вокнамі будынка, таму добра было чутно, як вада патокам бяжыць па асфальтавай дарожцы і сцякае ў люк пад акном…
-
«Ціша» (2014
Узнагароды
-
Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1995) за кнігу «Смута».
-
Лаўрэат прэміі «Залатая літара» (2009) за кнігу «Нічые».
-
Пісьменнік году 2012 па версіі часопіса «Sexsus» за кнігу «Ланцуг».
-
Шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца (2011), трэцяя прэмія за кнігу «Мяжа».
-
Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2014) за кнігу «Ціша».
па матэрыялам крыніцы:https://www.turkaramamotoru.com/be/Андрэй-Міхайлавіч-Федарэнка-2181.html
7,145 просмотров всего, 4 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.