Эканоміка

АГУЛЬНЫ СТАН ЭКАНОМІКІ 

У аграпрамысловым комплексе 21 сельскагаспадарчае прадпрыемства, іх абслугоўвае ААТ “Паставы райаграсэрвіс”, ЗАТ “Паставы Энерга”. Буйнейшым з’яўляецца СВК “Камайскі”, дзе выконваецца да 27% валавай прадукцыі  ад атрыманай у аграпрамысловым комплексе раёна. Пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва па вытворчасці зерня ў 2004 годзе прызнаны СВК “Хацілы”. Стабільна працуюць СВК “Навасёлкі-Лучай” (спецыялізуецца на вытворчасці і перапрацоўцы рапсу), СВК “Яновіца”, “Свіранскі”, СВК “Ярэва”, СВК “Блакітныя азёры”. Сельская гаспадарка спецыялізуецца пераважна на мясамалочнай жывёлагадоўлі, ільнаводстве. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу.

У раёне шмат зроблена па ўдасканаленні аграпрамысловага комплексу: рэструктурызацыя прадпрыемстваў шляхам далучэння слабых сельскіх гаспадарак да эканамічна больш моцных – гэта дазволіла сканцэнтраваць матэрыяльна-тэхнічныя і людскія рэсурсы для атрымання станоўчага выніку.

Прамысловасць раёна прадстаўлена 13 прадпрыемствамі. Асноўнымі галінамі спецыялізацыі з’яўляюцца харчовая і дрэваапрацоўчая.

Перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі ажыццяўляюць 6 прадпрыемстваў. Самае буйное па аб’ёме таварнай прадукцыі – ААТ “Пастаўскі малаказавод”, якое штогод нарошчвае аб’ёмы вытворчасці і пашырае асартымент сваёй прадукцыі.

КУП “Пастаўскі мясакамбінат” праводзіць пярвічную перапрацоўку сыравіны.

РУП “Лынтупскі спіртзавод” выпускае спірт–сырэц і спірт–рэктыфікат.

Перапрацоўку садавіны і гародніны ажыццяўляе УДП “Пастаўскі кансервавы завод”.

На мясцовыя і ўласныя рэсурсы зарыентавана работа ААТ “Пастаўскі льнозавод”, які выпускае льновалакно і развівае сетку падсобнай гаспадаркі.

Лясная і дрэваапрацоўчая прамысловасць прадстаўлена ДЛГУ “Пастаўскі лясгас”, ААТ “Варапаеўскі ДАК”, ААТ “Паставы – мэбля”, ЧУП “Пастаўскі мэблевы цэнтр”, якія выпрацоўваюць мэблю, дзвярныя і аконныя блокі, піламатэрыялы.

Радыёэлектронная прамысловасць у раёне прадстаўлена ПТЧУП “Завод Беліт”, якое ўваходзіць у мінскае аб’яднанне “Гарызонт”.

У г. п. Варапаева працуе завод жалезабетонных вырабаў, які забяспечвае будаўнічыя арганізацыі жалезабетоннымі канструкцыямі.

Для абслугоўвання насельніцтва і народнай гаспадаркі сродкамі сувязі і радыёфікацыі ў раёне дзейнічае 6 гарадскіх і 35 сельскіх аўтаматычных станцый, 7 радыёвузлоў, 43 аддзяленні сувязі. На кожных 100 жыхароў раёна прыходзіцца 27,1 тэлефона, на кожную 1000 жыхароў – 1 таксафон. Насельніцтву аказваюцца інтэрнэт-паслугі. На тэрыторыі раёна дзейнічае 2 аператары сотавай сувязі МТС і Velcom.

 

ЛІТАРАТУРА

  1. 1. Казу­ро, О. Глав­ное – стрем­ле­ние впе­рёд / О. Казу­ро // 7 дней. – 2006. – 12 янв. – С. 8.
  2. Залес­ская, С. Боль­шие пер­спек­ти­вы малых горо­дов / С. Залеская // Віцеб­скі рабочы. – 2007. – 5 ліп. – С. 2.
  3. Постав­ский рай­он / ред. : Л.М. Дра­бо­вич [и др.] ; фото С. Плыт­ке­ви­ча. – С. 11–17.
  4. Про­грам­ма соци­аль­но-эко­но­ми­че­ско­го раз­ви­тия горо­да Поста­вы на 2006–2010 года // Пас­таўскі край. – 2007. – 11 крас. – С. 3–6.
  5. Сацы­яль­на-эка­на­міч­нае ста­но­віш­ча раё­на за студзень–сакавік 2008 года // Пас­таўскі край. – 2008. – 8 мая. – С. 9.

___________________________________________________

БУЙНЕЙШЫЯ ПРАДПРЫЕМСТВЫ 

 

  Варапаеўскі ДАК, ААТ

   Завод Беліт, ПТЧУП

Паставы–мэбля, ААТ

  Пастаўскі льнозавод, ААТ

  Пастаўскі кансервавы завод, УДП

  Пастаўскі лясгас, ДЛГУ

  Пастаўскі малаказавод, ААТ

Пастаўскі мясакамбінат, КУП

  Лынтупскі спіртзавод, РУП

Пастаўскі мэблевы цэнтр, ЧУП

_________________________________________

***

13,829 про­смот­ров все­го, 4 про­смот­ров сего­дня

Комментарии запрещены.