• «Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы.» (Францыск Скарына)

Прырода

ГЕАЛАГІЧНАЯ БУДОВА, КАРЫСНЫЯ ВЫКАПНІ, РЭЛЬЕФ 

   Паверхня паўночнай часткі раёна (прыкладна па лініі вёсак Ярэва, Сіўцы, Барэйкі) плоская, забалочаная ў межах Дзісенскай нізіны, паўднёвай – узгорыста-градавая, напаўзакрытая, з густой сеткай невялікіх рэк, ручайкоў, азёр у межах Свянцянскіх град, якія з’яўляюцца водападзелам паміж рэкамі басейнаў Дзвіны і Немана. 55% тэрыторыі знаходзіцца на вышыні да 150 м, 23% – 150–170 м, 21% –170–200 м.

_________***__________

Самы высокі пункт раёна – гара Маяк  (240,4 м), што на адлегласці 0,2 км на ўсход ад в. Рынкяны Лынтупскага пасялковага Савета. Самая нізкая адзнака – 120 м над узроўнем мора ў зліцці рэк Дзісна, Паловіца і Галбіца.

У тэктанічных адносінах раён адносіцца да Вілейскага пахаванага выступу Беларускай антэклізы. Зверхузалягаюць пароды антрапагенавага ўзросту: паазерскага, сожскага, дняпроўскага і бярэзінскага зледзяненняў ад 70 да 150 м (у ледавіковых лагчынах), ніжэй – дэвонскія – да 70 м, ардовіцкія – да 120 – 140 м,верхнепратэразойскія (вендскія) – да 200 – 250 м адкладанняў. Пароды крышталічнага фундамента на глыбіні 350 – 500 м ніжэй узроўню мора. У рэльефе сучаснай паверхні выдзяляецца некалькі ўчасткаў узгорыста-градаваймарэннай раўніны (вёскі Bаўкі, Лучай, Палессе). Па лініі вёсак Вярэнькі, Kaмaі, Саранчаны, г. п. Лынтупывыдзяляецца буйна- і сярэднеўзгорыста-градавае марэннае ўзвышша з класічнымі камамі, озамі і азёрнымікатлавінамі. Наяўнасць трох кампанентаў Свянцянскіх град – Лынтупска-Камайскага, Мядзельска-Падсвільскага іВарапаеўскага – складае дугу канцова-марэнных і озава-камавых утварэнняў. У межах Свянцянскіх град, асаблівапаблізу Паставаў і далей на ўсход, маецца шмат ледавіковых лагчын з чарадой азёр. Шырыня такіх месцаў здастаткова буйнымі бартамі не перавышае 1 км, даўжыня – да 20 – 30 км, глыбіня 10 – 15 м. На склонах Свянцянскіх град маюцца канавы даўжынёй да 0,2 – 0,3 км, а на асобных участках рачных далін адзначаныапоўзні, як, напрыклад, у даліне paкі Камайка.

Вядомы 62 радовішчы торфу з агульнымі запасамі 16,2 млн. т (самыя буйныя – Пурвіны, Халасенскае, Светлы Мох), 4 радовішчы пясчана-жвіровых сумесей з запасамі 4,8 млн. м3 (Данеўскае, Слабадское, Сіманскае, Жданаўскае), 12 адкладанняў глін і суглінкаў – каля 22 млн. м3 (Курапольскае, Альцоўскае, Кролікаўскае, Тарасаўскае, Рудакоўскае, Рэдуцкае, Цаліноўскае, Пастаўскае). 3 адкладанні пяску з запасамі  580 тыс. м3(буйнейшае  Лынтупскае), 12 адкладанняў азёрных сапрапелей з запасамі 50 млн. м3  (буйнейшыя Малыя і Вялікія Швакшты, Лучайскае, Лісіцкае, Задзеўскае).

 

ЛІТАРАТУРА

  1. Геаграфія Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал. : Л.В. Казлоўская [і інш.]. – Мн., 1992. – 381 с.
  2. Могильницкий, В.Я. Природа Поставского края / В.Я. Могильницкий. – Молодечно, 2000. – 84с.
  3. Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Пастаўскага раёна / рэдкал. : Г.К. Кісялёў  [і інш.]. – Мн., 2001. – С. 22–23.
  4. Пракаповіч, І. Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна : геаграфічнае даследаванне / І. Пракаповіч. – Мн., 2007. – 124 с.
  5. Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал. : Г.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1985. – Т. 4. – С. 130

___________________________________________________

ВОДНЫЯ РЭСУРСЫ 

 

РЭКІ

     Раён мае добрыя ўмовы для развіцця гідралагічнай сеткі, якая складаецца з 86 рэк і праточных ручаёў, 115 азёр, 16 вадасховішчаў і меліярацыйных каналаў, даўжыня якіх складае 1489 км. Асноўныя крыніцы жыўлення вадаёмаў – атмасферныя ападкі, для некаторых – падземныя воды (крыніцы).

Найбольшымі рэкамі Пастаўскага раёна лічуцца  Галбіца, Дзісна, Лучайка, Мядзелка; на паўднёвым захадзе выток р. Страча.

Усе рэкі нясуць воды ў паўночным накірунку, распрацаваўшы рэчышчы ў старажытнай ледавіковай лагчыне. Яшчэ ў XVIII стагоддзі яны былі суднаходныя, па іх сплаўлялася драўніна, але зараз вадатокі моцна абмялелі і па іх цяжка нават праплыць на лодках.

Бірвета (Бірвіта) – правы прыток Дзісны. Выцякае з возера Эравегас (Літва). Даўжыня 34 км. Асноўныя прытокі Камайка і Мядзелка.

Вінгра – левы прыток Мядзелкі. Працякае праз возера Волься. Даўжыня 15 км.

Галбіца (Галбеіца, Галубейка, Заражанка) – правы прыток Дзісны. Даўжыня 63 км. Асноўныя прытокі Шурыца, Паловіца, Чэртка, Карнееўка, Ласіца і Плісаўка.

Дзісна – левы прыток Заходняй Дзвіны. Выцякае з возера Дзіснай (Літва). Даўжыня 178 км (29 км па тэрыторыі раёна). Асноўныя прытокі Бірвета, Галбіца.

Камайка – правы прыток Бірветы. Выцякае з возера Вялікае Камайскае. Працякае праз азёры Вялікія і Малыя Сурвілішкі. Даўжыня 50 км (21 км па тэрыторыі раёна).

Ласіца – правы прыток Галбіцы. Працякае праз азёры Крывое і Ласіца. Даўжыня 30 км.

Лучайка – правы прыток Мядзелкі. Выцякае з возера Лучай. Даўжыня 46 км.

Лынтупка – правы прыток Страчы. Даўжыня 23 км.

Паловіца – левы прыток Галбіцы. Даўжыня 38 км.

Пеляка – левы прыток Струны. Даўжыня 25 км.

Страча – правы прыток Віліі. Выцякае з возера Малыя Швакшты. Даўжыня 59 км. Асноўныя прытокі Лынтупка, Свірыца.

Чэртка – правы прыток Галбіцы. Выцякае з возера Рудзіца. Даўжыня 14 км.

Найбольш буйныя крынічныя вытокі маюцца каля вёсак Шчэрбішкі, Крыкалы, Вайшкуны, Крывое.

 

ЛІТАРАТУРА

  1. Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. : Г.П. Пашкоў [і інш.]. – 2007. – 477 с.: іл.
  2. Могильницкий, В.Я. Природа Поставского края / В.Я. Могильницкий. – Молодечно, 2000. – С. 19–21.
  3. Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Пастаўскага раёна / рэдкал. : Г.К. Кісялёў  [і інш.]. – Мн., 2001. – С. 23.
  4. Пракаповіч, І.М. Ваколіцы Паставаў: помнікі прыроды, гісторыі і культуры з маршрутамі краязнаўчых вандровак / І.М. Пракаповіч. – Паставы, 2004. – С. 16–17.
  5. Пракаповіч, І.М. Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна: геаграфічнае даследаванне / І.М. Пракаповіч. – Мн., 2007. – 124 с.

 

АЗЁРЫ

    Утварэнне большасці азёр звязана з дзейнасцю паазерскага ледавіка і яго талых вод. Іх сучасныя катлавіны канчаткова сфарміраваліся прыкладна 9–10 тыс. год таму.

У ваколіцах Паставаў налічваецца каля трыццаці азёр. Вядома, многія з іх вельмі маленькія, з невялікайглыбінёй, раскіданыя і схаваныя сярод балот і лясоў. Дакладную іх колькасць вызначыць даволі складана, бонекаторыя азёры ўжо амаль што ператварыліся ў балоты, некаторыя былі спушчаны, некаторыя ўтварыліся нанова на поймах рэк.

Самым вялікім возерам у ваколіцах Паставаў па плошчы паверхні з’яўляецца Доўжа, крыху меншыя Задзеўскае і Світа.

Калі параўнаць глыбіні азёр, то бачна, што вялікія па плошчы азёры маюць і вялікія паказчыкі па глыбіні. Найбольшую глыбіню мае возера Світа – 31 м. Больш дзесяці метраў углыб намерана ў Задзеўскім – 21,8 м, Спорах – 20,8 м, Доўжы – 13,7 м.

Разам з тым, у мясцовасці шмат азёр, у якіх максімальная глыбіня не перавышае 5 метраў. Сюды можна аднесці Ольсю (2,5 м), Мажэйкі (3,9) м. Кавалькі (4,5 м), Ксяндзы (4,5 м).

З-за таго, што ледавік у свой час утварыў шмат выцягнутых лажбін, мы сёння маем шмат доўгіх і вузкіх азёр. Чэмпіёнам па гэтым паказчыку з’яўляецца возера Доўжа, якое пры максімальнай шырыні 420 метраў мае даўжыню 4,89 км.

Па празрыстасці вады азёры розняцца таксама вельмі значна.

Асаблівую прыгажосць азёрам надаюць астравы. Тры востравы знаходзяцца на возеры Світа, па адным – на Задзеўскім і Спорах.

Найбольшымі азёрамі Пастаўскага раёна з’яўляюцца: Вялікія Швакшты, Малыя Швакшты, Вялікія Сурвілішкі, Доўжа, Задзеўскае, Лісіцкае, Лодасі,Лучай, Свідна, Світа.

——————***———————-

Баравое – у басейне Галбіцы, за 2 км на паўднёвы ўсход ад в. Дунілавічы. Плошча 0,49 км2. Даўжыня 1 км, максімальная шырыня 0,54 км, максімальная глыбіня 16 м. Вадазбор 3 км2. Авальная катлавіна размешчана сярод лесу. Схілы вышынёй да 12 м. Усходні бераг пясчаны, заходні забалочаны.

Баравое – у басейне Ласіцы, за 0,7 км на паўднёвы захад ад в. Лашукі. Плошча 0,24 км2. Даўжыня 0,82 км, максімальная шырыня 0,43 км, максімальная глыбіня 15 м. Вадазбор 6,25 км2. Схілы вышынёй да 5 — 10 м, пакрытыя лесам і хмызняком. Берагі высокія, пясчаныя. Злучана ручаём з возерам Крывое, выцякае ручай у Ласіцу.

Белае – у басейне Лучайкі каля в. Сівіцы. Плошча 0,31 км2, даўжыня 1,02 км, максімальная шырыня 0,93 км, максімальная глыбіня 5 м, Вадазбор 1,2 км2. Катлавіна акруглая. Схілы вышынёй да 5 м, пакрытыя лесам.

Белае – у басейне Галбіцы, каля в. Белае. Плошча 0,22 км2. Даўжыня 0,9 км, максімальная шырыня 0,38 км, максімальная глыбіня 6 м. Вадазбор 1,5 км2. Катлавіна складаецца з 3 плёсаў. Схілы вышынёй да 5 м, у большасці разараны. Берагі забалочаныя. Злучана пратокай з возерам Азерцы.

Белькі – у басейне Паловіцы, каля в. Белькі. Плошча 0,26 км2. Даўжыня 0,94 км, максімальная шырыня 0,37 км, максімальная глыбіня 4,2 м, сярэдняя — 2 м. Вадазбор 2,2 км2. Схілы катлавіны вышынёй да 5 — 8 м, разараны. Сток у раку Паловіца.

Бледнае – у басейне Галбіцы, каля в. Дунілавічы. Плошча 0,22 км2. Даўжыня 0,56 км, максімальная шырыня 0,5 км, максімальная глыбіня 11 м. Вадазбор 36,6 км2. Катлавіна акруглая. Берагі забалочаныя. Плошча 0,36 км2. Даўжыня 0,95 км, максімальная шырыня 0,52 км. Катлавіна абкружана забалочанай поймай.

Варанец – у басейне Мядзелкі, каля в. Пятроўшчына. Плошча 0,11 км2. Даўжыня 0,48 км, максімальная шырыня 0,29 км, максімальная глыбіня 30 м. Схілы вышынёй да 10—18 м, пакрыты лесам. Працякае ручай, які ўпадае ў раку Мядзелка.

Волься – у басейне Мядзелкі, каля в. Вялікая Волься. Плошча 0,25 км2. Даўжыня 0,84 км, максімальная шырыня 0,39 км, максімальная глыбіня 2,5 м, сярэдняя 1,4 м. Вадазбор 43,2 км2. Схілы вышынёй 3 – 7 м. Упадае ручай Вінгра, выцякае ў раку Мядзелка.

Вялікае Камайскае – у басейне Камайкі (выцякае з возера). На захад ад в. Камаі. Плошча 0,25 км2. Даўжыня 1,05 км, максімальная шырыня 0,36 км, максімальная глыбіня 22 м, сярэдняя 6,7 м. Вадазбор 9,8 км2. Злучана пратокай з возерам Малое Камайскае.

Вялікія Сурвілішкі (Сурвілішкаўскае, Мягунскае) – у басейне Камайкі, каля в. Мягуны. Плошча 1,03 км2. Даўжыня 2,36 км, максімальная шырыня 0,53 км, максімальная глыбіня 9,1 м, сярэдняя 3,1 м. Вадазбор 132 км2. Злучана Камайкай з возерам Малыя Сурвілішкі.

Галбея Паўднёвая (Задняе возера) – у басейне Галбіцы (працякае праз возера), каля в. Гута. Плошча 0,36 км2. Даўжыня 1,65 км, максімальная шырыня 0,42 км, максімальная глыбіня 15 м. Вадазбор 6,25 км’. Схілы вышынёй да 6 м, часткова разараны.

Глодава – у басейне Мядзелкі, за 3,5 км на паўднёвы ўсход ад в. Дварчаны. Плошча 0,35 км2. Даўжыня 1,6 км, максімальная шырыня 0,45 км, максімальная глыбіня 6 м, сярэдняя 3,4 м. Вадазбор 13,3 км2. Упадае ручай з возера Доўжа.

Доўжа у басейне Мядзелкі, каля в. Доўжа (Шыркаўскі сельсавет). Плошча 1,04 км2. Даўжыня 4,89 км, максімальная шырыня 0,42 км, максімальная глыбіня 13,7 м, сярэдняя 5,2 м. Вадазбор 10,3 км2. На паўночным захадзе злучана ручаём з возерам Глодава.

Думбля – у басейне Мядзелкі, за 0,5 км ад г. Паставы. Плошча 0,11 км2. Даўжыня 0,6 км, максімальная шырыня 0,2 км. Вадазбор 9,9 км2. Злучана з Задзеўскім возерам і ракой Мядзелка.

Загацце (Загач) – у басейне Мядзелкі, за 3,5 км на паўднёвы захад ад г. Паставы. Плошча 0,3 км2. Даўжыня 1,29 км, максімальная шырыня 0,33 км, максімальная глыбіня 7,8 м, сярэдняя 3,9 м, Вадазбор 9,8 км2. Схілы вышынёй да 12— 15 м. Упадаюць 6 ручаёў, злучана з Задзеўскім возерам.

Задзеўскае – у басейне Мядзелкі, каля в. Задзеўе (Ярэўскі сельсавет). Плошча 0,92 км2. Даўжыня 2,46 км, максімальная шырыня 0,63 км, максімальная глыбіня 21,8 м, сярэдняя 5,5 м. Вадазбор 68,8 км2. Схілы вышынёй да 5 — 12 м, разараны. Працякае ручай Спорыца, злучана з возерам Загацце. На паўночным беразе археалагічны помнік — селішча канца 3 — пачатку 2-га тысячагоддзя да н.э.

Кавалькі – у басейне Мядзелкі, за 3,5 км на паўднёвы захад ад г. Паставы. Плошча 0,23 км2. Даўжыня 0,74 км, максімальная шырыня 0,48 км, максімальная глыбіня 4,6 м.

Крывое – у басейне Ласіцы, за 3 км ад в. Крывое. Плошча 0,26 км2. Даўжыня 1,25 км, максімальная шырыня 0,3 км. Вадазбор 31,5 км2. Схілы вышынёй да 10 — 15 м. Праз возера цячэ Ласіца.

Крывое – у басейне Ласіцы, за 2 км на паўночны захад ад в. Ласіца. Плошча 0,19 км2. Даўжыня 0,75 км. максімальная шырыня 0,22 км. Вадазбор 5,25 км2. Схілы вышынёй 6 —9 м. Злучана ручаём з азёрамі Новікі і Баравое.

Ксяндзоўскае – у басейне Мядзелкі, за 1 км на паўднёвы захад ад в. Хацілы. Плошча 0,18 км2. Даўжыня 0,8 км, максімальная шырыня 0,29 км, максімальная глыбіня 4,6 м, сярэдняя 2,7 м. Вадазбор 3,8 км2. Схілы вышынёй да 2 — 4 м, разараны.

Ласіна – у басейне Ласіцы, каля в. Казлоўшчына. Плошча 0,46 км2. Даўжыня 1,44 км, максімальная шырыня 0,51 км, максімальная глыбіня 3,8 м, сярэдняя 2,4 м. Вадазбор 108 км2. Схілы вышынёй да 11 — 15 м. Праз возера цячэ рака Ласіца.

Лодасі (Лодаскае) – у басейне Страчы, каля в. Лодасі. Плошча 1,03 км2. Даўжыня 1,83 км, максімальная шырыня 0,94 км, максімальная глыбіня 9,5 м, сярэдняя 4 м. Вадазбор 17,6 км2. Схілы вышынёй да 2 — 4 м. Маецца востраў. Звязана ручаём з возерам Саранчаны.

Малое Камайскае – у басейне Камайкі, каля в. Камаі. Плошча 0,05 км2. Даўжыня 0,32 км, максімальная шырыня 0,22 км, найбольшая глыбіня 12,2 м. Упадаюць 2 ручаі, злучана пратокай з возерам Вялікае Камайскае.

Малыя Сурвілішкі – у басейне Камайкі, каля в. Сурвілішкі. Плошча 0,29 км2. Даўжыня 1,02 км, максімальная шырыня 0,46 км, максімальная глыбіня 2,6 м, сярэдняя 1,2 м. Вадазбор 135 км2. Схілы вышынёй да 10 — 20 м. Праз возера працякае р. Камайка.

Малыя Швакшты (Малая Швакшта) – у басейне Страчы, каля в. Папоўцы. Плошча 1,91 км2. Даўжыня 2,3 км, максімальная шырыня 1,3 км, максімальная глыбіня 3,2 м. Вадазбор 105 км2. Схілы вышынёй да 3 — 4 м. Злучана з возерам Вялікія Швакшты.

Маскалёва – у басейне Галбіцы, каля в. Харкі. Плошча 0,1 км2. Даўжыня 0,58 км, максімальная шырыня 0,28 км, максімальная глыбіня 2,25 м, сярэдняя 1,8 м. Вадазбор 2,25 км2. Схілы вышынёй да 2 м. Выцякае ручай у раку Заражанка.

Надазерскае – у басейне Ласіцы, каля в. Колаўцы (Ваўкоўскі сельсавет). Плошча 0,23 км2. Даўжыня 0,95 км, максімальная шырыня 0,3 км. Вадазбор 3,25 км2. Схілы вышынёй да 7 — 12 м.

Паскрынне – у басейне Галбіцы, каля в. Жуперкі. Плошча 0,1 км2. Даўжыня 0,51 км, максімальная шырыня 0,26 км, максімальная глыбіня 3,2 м, сярэдняя 1,8 м. Вадазбор 2 км2. Схілы вышынёй да 6 м. Злучана з возерам Рудзіца.

Рудзіца – у басейне Галбіцы, каля в. Рэдзькаўшчына. Плошча 0,22 км2. Даўжыня 0,77 км, максімальная шырыня 0,38 км. Вадазбор 3,75 км2. Схілы вышынёй да 8 м. Злучана ручаём з возерам Паскрынне. Выцякае рака Чэртка.

Саранчаны (Серанчаны) – у басейне Страчы, каля в. Саранчаны. Плошча 0,68 км2. Даўжыня 5,6 км, максімальная шырыня 0,6 км, максімальная глыбіня 3,5 м, сярэдняя 1,4 м. Вадазбор 45,6 км2. Схілы вышынёй да 8 м. Маецца востраў плошчай 0,4 га. Злучана пратокай з возерам Лодасі, выцякае ручай у Страчу.

Сарокі – у басейне Ласіцы, каля в. Сарокі. Плошча 0,1 км2. Даўжыня 0,51 км, максімальная шырыня 0,24 км. Вадазбор 2,5 км2. Схілы вышынёй да 6 м.

Снідна у басейне Галбіцы, каля в. Дунілавічы. Плошча 0,97 км2. Даўжыня 1,45 км, максімальная шырыня 0,98 км, максімальная глыбіня 11,6 м, сярэдняя 6 м. Вадазбор 8,43 км2. Схілы вышынёй да 4 — 6 м. Выцякае ручай у Заражанку.

Світка – у басейне Мядзелкі, каля в. Сіманькі. Плошча 0,23 км2. Даўжыня 0,87 км, максімальная шырыня 0,5 км. Вадазбор 23,5 км2. Схілы вышынёй да 8 — 13 м. Злучана ручаём з возерам Світа, выцякае рака Спорыца.

Споркі – у басейне Мядзелкі, каля в. Шыркі. Плошча 0,15 км2. Даўжыня 0,6 км, максімальная шырыня 0,3 км, максімальная глыбіня 8,1 м, сярэдняя 1,7 м. Вадазбор 2,6 км2. Схілы вышынёй да 12 — 15 м. Выцякае ручай у возера Споры.

Споры – у басейне Мядзелкі, каля в. Шыркі. Плошча 0,7 км2. Даўжыня 1,45 км, максімальная шырыня 0,84 км, максімальная глыбіня 20,8 м, сярэдняя 4,8 м. Вадазбор 48 км2. Схілы вышынёй да 10 — 20 м. Маецца востраў плошчай 1,5 га. Праз возера цячэ рака Спорыца і злучае з азёрамі Світка, Задзеўскае. Упадае ручай з возера Споркі.

Старадворскае – у басейне Галбіцы, каля в. Стары Двор. Плошча 0,16 км2. Даўжыня 0,73 км, максімальная шырыня 0,45 км. Схілы вышынёй да 10 — 15 м. Праз возера працякае рака Шурыца.

Трумпіцкае – у басейне Галбіцы, каля в. Вайцяхі. Плошча 0,44 км2. Даўжыня 1,37 км, максімальнаяшырыня 0,57 км, максімальная глыбіня 4 м, сярэдняя 2,6 м. Вадазбор 8,6 км2. Схілы вышынёй 6 — 8 м.

Тусьба – у басейне Паловіцы, каля в. Чарты. Плошча 0,11 км2. Даўжыня 0,6 км, максімальная шырыня 0,25 км. Вадазбор 8 км2. Выцякае ручай у раку Паловіца.

Халасенскае (Халасцінскае) – у басейне Галбіцы, каля в. Сяргеевічы. Плошча 0,26 км2. Даўжыня 0,8 км, максімальная шырыня 0,4 км. Вадазбор 13,5 км2. Схілы амаль не вызначаны. Маецца востраў плошчай 0,3 га. Выцякае ручай у Галбіцу.

Ціменецу басейне Галбіцы, каля в. Ольшнева. Плошча 0,1 км2. Даўжыня 0,43 км, максімальная шырыня 0,27 км. Схілы вышынёй да 2 — 6 м. Злучана ручаём з Галбіцай.

Чартыу басейне Паловіцы, каля в. Чарты. Плошча 0,29 км2. Даўжыня 1,18 км, максімальная шырыня 0,38 км. Вадазбор 4,75 км2. Схілы вышынёй да 3 м. Маецца востраў плошчай 0,5 га. Выцякае ручай у возера Тусьба.

Чорнаеу басейне Галбіцы, каля в. Чорнае. Плошча 0,36 км2. Даўжыня 1,5 км, максімальная шырыня 0,5 км, максімальная глыбіня 31,5 м, сярэдняя 8,2 м. Вадазбор 9,39 км2. Схілы вышынёй да 6 м. Выцякае ручай у раку Чэртка.

Чэцверцьу басейне Мядзелкі, каля в. Падаляны. Плошча 0,46 км2. Даўжыня 0,95 км, максімальная шырыня 0,8 км, максімальная глыбіня 7,7 м, сярэдняя 2,6 м. Вадазбор 8,24 км2. Схілы вышынёй 10 — 16 м. Злучана з возерам Світа.

Янкішкіу басейне Камайкі, каля в. Гродзі. Плошча 0,18 км2, максімальная глыбіня 2,5 м, сярэдняя 1,2 м. Вадазбор 15,6 км2. Схілы вышынёй да 6 — 10 м. Выцякае ручай у раку Камайка.

 

 

ЛІТАРАТУРА

  1. Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. : Г.П. Пашкоў [і інш.]. – 2007. – 477 с.: іл.
  2. Могильницкий, В.Я. Природа Поставского края / В.Я. Могильницкий. – Молодечно, 2000. – С. 9–27.
  3. Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Пастаўскага раёна / рэдкал. : Г.К. Кісялёў  [і інш.]. – Мн., 2001. – С. 23.
  4. Пракаповіч, І. Адкуль паходзяць назвы рэк і азёр Пастаўскага раёна / І. Пракаповіч. – Наваполацк, 2000. – 44 с.
  5. Пракаповіч, І.М. Ваколіцы Паставаў: помнікі прыроды, гісторыі і культуры з маршрутамі краязнаўчых вандровак / І.М. Пракаповіч. – Паставы, 2004. – С. 16–17.
  6. Пракаповіч, І. Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна: геаграфічнае даследаванне / І. Пракаповіч. – Мн., 2007. – 124 с.

___________________________________________________

РАСЛІННЫ І ЖЫВЁЛЬНЫ СВЕТ 

Пад лесам знаходзіцца 38% тэрыторыі раёна. Лясы пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя, асінавыя, трапляюцца чорнаальховыя, шэраальховыя, ясянёвыя, дубовыя. Лясы 1-й (15,6 тыс. га) і 2-й (37,6 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 42,3 %, бярозавыя 18,7 %, чорнаальховыя 7,7 %, яловыя 24,8 % , асінавыя 5,3 %  інш. 1,2 % укрытай лесам плошчы. Маладнякоў 39 %, сярэднеўзроставых 46,2 %, прыспяваючых 11,6 %, спелых лясоў 3,2 %. Агульны запас дрэвастою 5,66 млн. м3, у т. л. спелага 0,26 млн. м3, гадавы прырост драўніны 0,15 млн. м3. Сярэдні ўзрост лясоў 39 гадоў, банітэт 11,1, паўната 0,69. Штогод аб’ём лесасечнага фонду складае 54,3 тыс. м3, высечак догляду 29 тыс. м3, лесааднаўленне на пл. 201 га. Лясны гадавальнік пл. 7,5 га.

Пад балотам знаходзіцца 5% тэрыторыі.

Для расліннага свету Пастаўскага раёна характэрны ў асноўным тыя ж віды, што і для ўсёй Беларусі.

Сучасная фауна млекакормячых прадстаўлена 6 атрадамі: насякомаядныя – 10 відаў; кажаны – 15 відаў; драпежныя – 16 відаў; парнакапытныя – 6 відаў; зайцападобныя – 6 відаў; грызуны – 24 віды. Сярод іх 4 віды акліматызаваны: янотападобны сабака; янот-паласкун; амерыканская норка; андатра. Найбольшай разнастайнасцю сярод пазваночных жывёл адрозніваецца фауна птушак. Яна ўключае 302 віды, з якіх каля 200 гняздзяцца на тэрыторыі раёна. Фауна паўзуноў і земнаводных прадстаўлена адпаведна 7 і 12 відамі. З паўзуноў сустракаюцца 3 віды яшчарак і 3 віды змей.  З амфібій знаходзіцца 2 віды трытонаў і 10 відаў атрада бясхвостых.

 

ЛІТАРАТУРА

  1. Могильницкий, В.Я. Природа Поставского края / В.Я. Могильницкий. – Молодечно, 2000. – С. 76–80.
  2. Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Пастаўскага раёна / рэдкал. : Г.К. Кісялёў  [і інш.]. – Мн., 2001. – С. 22–23.
  3. [Пастаўскае] // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. І.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2003. – Т. 12. – С. 171.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал. : Г.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1985. – Т. 4. – С. 130.
  5. Пракаповіч, І. Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна: геаграфічнае даследаванне / І. Пракаповіч. – Мн., 2007. – 124 с.

___________________________________________________

ЗАПАВЕДНІКІ, ЗАКАЗНІКІ, ПАРКІ 

На тэрыторыі раёна знаходзіцца частка Нацыянальнага парку “Нарачанскі”, а таксама гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння “Швакшты”, ландшафтныя і батанічныя заказнікі мясцовага значэння, ахоўваемыя тарфянікі.

Гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння “Швакшты”

Батанічны заказнік мясцовага значэння Лынтупскі

Ландшафтныя заказнікі мясцовага значэння:

Карагач, Палескія Узгоркі, Сарачанскія грады, Спорыцкая ледавіковая лагчына, Сяргеевіцкія Узгоркі

Тарфяныя заказнікі: Гінёнкі, Каліты, Равы

 

ЛІТАРАТУРА

  1. Заказнікі і помнікі прыроды//Пастаўскі край. – 2007. – 28 снеж. – С. 4.
  2. Могильницкий, В.Я. Природа Поставского края / В.Я. Могильницкий. – Молодечно, 2000.– С. 54–76.
  3. Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Пастаўскага раёна / рэдкал. : Г.К. Кісялёў  [і інш.]. – Мн., 2001. – С. 27–28.
  4. Пракаповіч, І. Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна: геаграфічнае даследаванне / І. Пракаповіч. – Мн., 2007. – 124 с.

_____________________________________________

679 просмотров всего, 4 просмотров сегодня

Комментарии запрещены.

  • users online

     

     

  • ЛЕГЕНДА ПРА ПАСТАВЫ

         У даўнія часы жылі тут два браты – Іван і Пятро.

    Першы ад нараджэння быў хітры, ліслівы, калі яму штотрэба было, то з-пад зямлі мог узяць, з рук выхапіць. Такім ужо анёлкам прыкінецца, што проста шкада на яго глядзець, не тое каб просьбу ягоную не выканаць.

    А Пятро, наадварот, быў працавіты, сумленны, але не вельмі гаваркі, хутчэй – маўклівы.

    Бацька часта яму гаварыў: чытаць далей>>>