Бягучы год у Рэспубліцы Беларусь аб’яўлены Годам малой радзімы.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, асабісты ўдзел кожнага беларуса ў гэтым працэсе будзе для новых пакаленняў прыкладам сапраўднага патрыятызму. Таму зварот даследчыкаў і краязнаўцаў да гісторыі сваіх паселішчаў, малой радзімы з’яўляецца вельмі важным фактарам аднаўлення нацыянальнай свядомасці і самабытнасці.
Варта зазначыць, што кожны куточак нашай сінявокай Беларусі сваёй непаўторнай прыгажосцю спрыяе ўсходам паэтычных парасткаў, якія яе апавяюць.
Не выключэнне і наша Пастаўшчына, якой пашанцавала ўдвая. Бо на гэтай слаўнай зямлі нарадзіўся, жыве і працуе выдатны чалавек, член саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы, настаўнік геаграфіі Пастаўскай гімназіі, паэт, празаік, перакладчык і нястомны працаўнік на ніве краязнаўства Ігар Міхайлавіч Пракаповіч.
Літаратурны талент у яго праявіўся яшчэ ў юнацтве. Спачатку аддаваў большую перавагу паэзіі. Пабачылі свет яго зборнікі паэзіі: «Рэха малітваў» (1993), «Намагнічаны космас» (1996), «Шляхі наканаванага бязмежжа» (1999), «Я Вас каханнем растрывожу…» (2005), «Луска вечнасці» (2005), «Белая Панна» (2007), «Калядны ранак» (2007), «Хірургічная адысея дзядзькі Антона» (2009),«Снежны вэлюм шыпшыны: чорныя і белыя вершы»(2011).За кнігу паэзіі «Рэха малітваў» атрымаў званне лаўрэата прэміі часопіса «Маладосць».
Потым больш грунтоўна захапіўся пошукам, зборам, і захаваннем краязнаўчай спадчыны нашага раёна. Гэта прыхільнасцьдля настаўніка геаграфіі з’явілася як само сабой зразумелае: са школьнікамі ладзіў геаграфічныя экспедыцыі і турпаходы па знакамітых і адметных месцах нашага рэгіёна. Сам Ігар Міхайлавіч сціпла адзначае, што не ён першы пасеяў зярняты на краязнаўчай ніве Пастаўшчыны. Але, менавіта яго зярняты сталі самымі ўрадлівымі і жыццядайнымі.
Усяго Ігарам Міхайлавічам выдадзена звыш 20 краязнаўчых кніг. Кожная з іх – гэта штодзённая карпатлівая праца, якая абумоўлівае бясконцыя вандроўкі па раёне, сустрэчы са старажыламі і цікавымі людзьмі, наведванні архіваў, музеяў, і шмат іншых тонкасцей. Аўтар з гэтымі задачамі спраўляецца паспяхова:збірае матэрыял, кампануе яго і стварае свае кнігі з энтузіазмам, любоўю і пачуццём патрыятызму. Таму яны атрымліваюцца цікавымі, змястоўнымі і пазнавальнымі. Тэматыка самая розная: «Адкуль паходзяць назвы рэк і азёр Пастаўскага раёна», «Крыжы і камяні», «Насельніцтва Пастаўскага краю», «За смугою мінулых часоў», «Назвы вуліц горада Паставы», «Памяткі Першай сусветнай вайны на Пастаўшчыне», «Назвы нашых вёсак: Айканімічны слоўнік»,«Назвы нашых мясцін», у сааўтарстве з В.Шышко «1812. Вайна на Пастаўшчыне» і шэраг іншых.
Мы з гонарам адзначаем, што, менавіта ў сценах Пастаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі адбываецца прэм’ера кожнага новага выдання Ігара Міхайлавіча. Калі адбываюцца прэзентацыі кніжак, адрасаваных асобна ўзятаму населенаму раёна, я не раз з’яўлялася сведкай расчуленасці прысутных гасцей – выхадцаў з тых мясцін. Назірала таксама, як пасля прэм’еры кнігі да аўтара падыходзілі людзі са словамі падзякі,некаторыя прысутныя — з прапановай напісаць кнігу і аб іх роднай старонцы. Гэты факт значна падмацоўвае высокую адзнаку той справе, якой займаецца Ігар Міхайлавіч.
Гордасцю для ўсіх землякоў стала кніга “Чароўны край – Пастаўшчына”, якая выйшла ў 2014 годзе тыражом 400 экзэмпляраў. У яе аснову ляглі матэрыялы, якія назапашваліся аўтарам амаль трыццаць гадоў. Гэта невялічкая энцыклапедыя стала вучэбным дапаможнікам па вывучэнні краязнаўчай дысцыпліны.
Асаблівасць гэтага выдання яшчэ і ў тым, што для яго Ігар Пракаповіч распрацаваў адмысловы сшытак па курсу “Паставызнаўства” і шэраг мультымедыйных прэзентацый для выкарыстання іх у навучальным працэсе.
За гэту кнігу ў 2015 годзе Ігар Пракаповіч атрымаў абласную прэмію імя У.Караткевіча.
Такая ж вялікая даследчая праца была праведзена для выхаду ў свет ў 2017 годзе кнігі “Край беларускага сэрца — Мядзельшчына”. Дзякуючы грунтоўнай працы аўтара, атрымалася таксама ўнікальнае выданне на 650 старонках, прысвечанае суседняму рэгіёну – другой Радзіме Ігара Пракаповіча.
Асабліва трэба падкрэсліць, што Ігар Міхайлавіч паспяхова далучае да краязнаўства моладзь. Некалькі кніг выйшла ў сааўтарстве са старшакласнікамі гімназіі.
Так, літаральнана мінулым тыдні, ў сценах нашай бібліятэкі ладзілася прэзентацыя чарговай кнігі Ігара Міхайлавіча Пракаповіча напісаная разам са старшакласніцай гімназіі Клянтак Крысцінай “Пісьменнікі Пастаўшчыны”. Мэта выдання – азнаёміць грамадскасць з літаратурным жыццём Пастаўшчыны, паказаць на багатым фактычным матэрыяле ўсё, што зроблена пастаўчанамі ў галіне мастацкай літаратуры, краязнаўства, іншых гуманітарных навук.Удаведніку дадзены літаратурны каляндар ілітаратурная карта раёна з населенымі пунктамі, звязанымі з літаратурнай дзейнасцю землякоў.
Даведнік будзе карысным для ўсіх, каму блізкія паняцці культуры і духоўнасці, хто цікавіцца літаратурнай спадчынай беларускіх продкаў. Кніга ўнікальная тым, што аналагічнага выдання няма ва ўсёй Беларусі. Краязнаўчы фонд кожнай бібліятэкі раёна папоўніцца яшчэ на адну адзінку ўнікальнага выдання.Трэба дадаць, што аналагічнага выдання няма ва ўсёй Беларусі.
Материал подготовлен: І.Р. Бандарэнка — загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Пастаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі
из материалов:
⇒ ИНФОРМАЦИОННАЯ ПРОГРАММА “ИТОГИ” 30 МАРТА 2018 Поставы ТВ.
4,164 просмотров всего, 2 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.