Іду праз стагоддзі да нашых вытокаў

   

14 красавіка ў  Варапаеўскай гарпасялковай бібліятэцы адбылася сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Вучонага савета беларускага геаграфічнага таварыства Ігарам Міхайлавічам Пракаповічам.

Прыхільнікі творчасці вядомага краязнаўца, паэта і пісьменніка з вялікім задавальненнем сабраліся разам, каб атрымаць асалоду ад жывых зносін з цікавым чалавекам, аўтарам каля 60 краязнаўчых, празаічных і паэтычных кніг.

Бібліятэкар, калі прадстаўляла Ігара Міхайлавіча, звярнула ўвагу на тое, што ў 2020 годдзе ён стаў лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі. На мерапрыемстве прысутнічалі як тыя, хто ўжо знаёмы з Ігарам Міхайлавічам, так і навічкі, для якіх яго творчасць стала дзіўным і цікавым адкрыццём.

 

Сустрэча атрымалася надзвычай добрай і незабыўна яркай. Ігар Міхайлавіч цікавы  апавядальнік і выдатны суразмоўца, таму абстаноўка ў чытальнай зале бібліятэкі панавала вельмі цёплая. У ходзе сустрэчы аўтар не толькі зрабіў агляд сваіх новых кніг па гісторыі роднага краю, суправаджаючы паказам фотаматэрыялаў, але і заваражыў прысутных вершамі. Асабліва ўразіў  жартоўны “краявід” з новай  кнігі “Рыбалка ў стылі “Сюр”.

        А якое свята без падарункаў? Бібліятэкары падрыхтавалі кожнаму ўдзельніку на памяць аб сустрэчы буклет і  сімвалічны нататнік з ручкай.

 

Увазе прысутных была прапанавана разгорнутая кніжная выстава “Я іншым не буду і быць не хачу”, прысвечаная творчасці госця. Усе жадаючыя змаглі набыць кнігі з аўтографам аўтара і сфатаграфавацца з героем урачыстасці, а  фонд бібліятэкі папоўніўся новай кнігай пісьменніка, з задавальненнем прынятай бібліятэкарамі ў дар.

 

       У канцы  сустрэчы ўдзельнікі не спяшаліся разыходзіцца.  Усім хацелася яшчэ паразмаўляць з госцем на розныя тэмы: пра жыццё, яго творчасць і  краязнаўчых вандроўках, бо так прыемна і цікава мець зносіны з  таленавітым чалавекам, які жыве побач.

“А пакуль што сярод сяброў

Я вясёлы і просты творца.

І не трэба казаць прамоў –

         Зорка свеціць і ходзіць сонца…”

                                                                                    І. Пракаповіч

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

375 про­смот­ров все­го, 2 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.