Наша Пастаўшчына – калыска песен, шматколернае поле паэзіі, зямля, якая нарадзіла, узгадавала і дала крылы для магутнага палёту многім землякам.
Лынтупская гарпасялковая бібліятэка сумесна з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры для вучняў 7–11 класаў правяла літаратурную кампазіцыю “Паэты Пастаўшчыны”. Складалася мерапрыемства з блокаў: кожны настаўнік паведаміў пра свайго любімага паэта-земляка. Бібліятэкар прысутных пазнаёміла больш падрабязна з таленавітым пісьменнікам, паэтам, перакладчыкам і крытыкам Уладзімірам Дубоўкам, імя якога носіць Пастаўская дзіцячая бібліятэка. Звярнула ўвагу на выдадзеную супрацоўнікамі бібліятэкі міні-энцыклапедыю аб жыццёвым і творчым шляху паэта, пазнаёміла дзяцей з кнігамі У. Дубоўкі, якія ёсць у фондзе бібліятэкі. У канцы мерапрыемства адбыўся агляд новых кніг на беларускай мове, якія атрымала бібліятэка.
Арганізатарам мерапрыемства вельмі хацелася, каб дзеці акунуліся ў атмасферу самабытнасці і непаўторнасці роднага слова, і каб кожны дзень, не толькі ў школе, гучала мілагучная беларуская мова.
1,835 просмотров всего, 1 просмотров сегодня
Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.