Праблема гістарычнай памяці з’яўляецца важнай праблемай любой дзяржавы і не губляе актуальнасці ў сучасным свеце. Гісторыя заўсёды была, ёсць і будзе часткай нашага жыцця.
Мы, беларусы, маем сваю багатую спадчыну, якая дапамагае нам будаваць і ўмацоўваць нашу незалежную краіну.
“Пазнай Беларусь, і ты яе палюбіш” – пад такой назвай супрацоўнікі Варапаеўскай гарпасялковай бібліятэкі ў канцы сакавіка правялі вусны часопіс для вучняў 9 класа сярэдняй школы, прымеркаваны да Года гістарычнай памяці. Мэта мерапрыемства – паглыбленне цікавасці і павагі падлеткаў да гістарычнага мінулага беларускай зямлі, да нацыянальных святынь, выхаванне пачуцця гонару за сваю Бацькаўшчыну.
Вусны часопіс складаўся з 10 ілюстрацыйных старонак, якія бібліятэкар пагартала разам з вучнямі і пазнаёміла іх з гістарычнымі мясцінамі нашай Радзімы:
Першая старонка – БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА.
Другая старонка – БРЭСЦКАЯ КРЭПАСЦЬ .
Трэцяя старонка – НЯСВІЖСКІ ПАЛАЦ.
Чацвёртая старонка – ВОЗЕРА НАРАЧ .
Пятая старонка – САФІЙСКІ САБОР .
Шостая старонка – КРЫЖ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ.
Сёмая старонка – СЛУЦКІЯ ПАЯСЫ.
Восьмая старонка – СТАТУТ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА.
Дзевятая старонка – СЫНКАВІЦКАЯ ЦАРКВА.
Дзесятая старонка – КАСЦЁЛ У ВЁСЦЫ БУДСЛАЎ.
Завяршаючы сустрэчу, бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кніжнай выставай “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына…”


1,354 просмотров всего, 2 просмотров сегодня
















































Спасибо!
Теперь редакторы в курсе.