«Паэтычнае слова на далонях жанчыны»: у канцэртнай зале чыталі вершы пра мацярынства і каханне

      Сёння канцэртная зала па вул. Чырвонаармейскай напоўнілася асаблівай цеплынёй. Старт юбілейнаму фестывалю дала літаратурна-музычная вечарына «Паэтычнае слова на далонях жанчыны», дзе аматары мастацтва сваёй творчасцю ўслаўлялі галоўную гераіню года — беларускую жанчыну.

Сцэна стала люстэркам жаночай душы, у якім адбіваліся самыя патаемныя пачуцці. Гучалі вершы пра каханне, мацярынства, муд­расць і непаўторную прыга­жосць. Гледачоў парадавалі сваёй творчасцю вядомыя мясцовыя паэты Ігар Пракаповіч і Ула­дзімір Свірковіч. А лірычную атмасферу стваралі музычныя нумары вакальнага гурта «Вдохновение».

Яркім момантам мерапрыемства стала выступленне ­ўдзельнікаў літаратурнай студыі «Світанак» Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна. Яе ўдзельніцы — Марына Трушына, Марына Кавалёнак, Вольга Лісіцкая, Святлана Аліхвер, Лідзія Стрылец, Таццяна Куцуха, Людміла Малевіч, Наталія Карнілава — прадставілі слухачам гумарыстычную і шчырую паэзію, прысвечаную розным узростам і жыццёвым ролям жанчыны — ад дзяўчынкі да маці.

Завяршылася імпрэза прэм’­ерным чытаннем верша-прысвячэння самому фестывалю (аўтар —  Марына Кавалёнак), пасля чаго начальнік аддзела культуры райвыканкама Ірына Лойка ўручыла ўсім артыстам падзякі за асабісты ўклад у культурнае жыццё Пастаўшчыны. Вечарына стала выдатным напамінам пра тое, што менавіта жанчына з’яўляецца крыніцай натхнення і захавальніцай найлепшых традыцый.

 

 

Крысціна Рубель

Источ­ник: https://www.postawy.by/2026/06/pajetychnae-slova-na-dalonjah-zhanchyny-u-kancjertnaj-zale-chytali-vershy-pra-macjarynstva-i-kahanne

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

368 про­смот­ров все­го, 2 про­смот­ров сего­дня

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Комментарии запрещены.