Мелодыя Навасёлкаўскай “Акарыны”

     Вы ці чулі калі, як спявае душа? Як яна, схаваная  ў гліняную абалонку, напоўненая, бы ветразі лёгкім брызам , дыханнем Майстра, выпраменьвае мелодыю?

Настоеныя на пачуццях і эмоцыях, гукі –ад нізкага да высокага – пранікаюць у сэрца, палоняць розум, кранаюць патаемныя струны істоты.

Маю на ўвазе маленькі, але такі цудоўны галасісты музычны  інструмент – акарына. На Пастаўшчыне акарына знайшла сваю пастаянную прапіску ў Навасёлках, што знаходзяцца ў 12 кіламетрах на ўсход ад раённага цэнтра Паставы.

 

Гаспадары сядзібы сціплы, таленавіты   Сяргей Уладзіміравіч і яго жонка, паплечніца па жыцці і творчасці Людміла Эдуардаўна стварылі дзіўны куточак , дзе пад гукі акарыны “гучыць” сямейны блюз дабрыні, узаемаразумення,  трапяткіх адносінаў да творчасці, дзе пануе яго вялікасць Талент.

 

Музей сядзібы “Акарына” налічвае больш за 200 экспанатаў.

Увазе нашай турыстычнай групы былі прадстаўлены мноства вырабаў з гліны, сярод якіх пачэснае месца займае першая гліняная цацка – свістулька, кубкі, абярэгі-шаптуны, гарлачык-джын і шмат іншых займальных вырабаў.

 

Людміла Эдуардаўна распавяла пра дабычу і старынныя захады абпальвання гліны, пра ўласцівасці глечыкаў   захоўваць да трох сутак малако салодкім, патлумачыла, чаму ў Сярэдневеччы  кубкі рабілі з вострым дном і іх можна было толькі перакуліць(тады ўжо ніхто не злаўчыцца наліць у кубак атруту), у прамым сэнсе слова дала магчымасць дакрануцца да гістарычнай спадчыны ў выглядзе знойдзеных пры мясцовых раскопках гліняных чаропкаў.

 

          Пад чароўныя гукі акарыны пранікнённа прачытала гаспадыня сядзібы ўласны верш . Так, Людміла Эдуардаўна піша вершы. Па прафесіі выдатны педагог –матэматык   (пераможца раённага конкурсу прафесійнага мастэрства “Настаўнік года – 2004”), Людміла Эдуардаўна ўдала спалучае работу двух паўшар’яў галавы. Вершы яе лірычныя, з філафофскім зместам, глыбокія і пранікнёныя.

 

 

Менавіта яна, гэтая апантаная, няўрымслівая гаспадыня шліфуе “зорку” Сяргея Уладзіміравіча. І ззяе горка ганчара  на творчым небасхіле.

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

1,397 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий