• «Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы» (Францыск Скарына)

Сяргей Уладзіміравіч Шчэрба — ганчар, прафесіянальны мастак

Пастаўская цэнтральная раённая бібліятэка. Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. Сяргей Уладзіміравіч Шчэрба,  ганчар, прафесіянальны мастак,  рэзчык па дрэве, член Саюза майстроў  народнай творчасці Беларусі.

2018 год

 78 М14

Май­стар: Сяр­гей Улад­зі­міравіч Шчэр­ба, ган­чар, пра­фесія­наль­ны мастак, рэз­чык па дрэ­ве, член Саю­за май­строў народ­най твор­час­ці Беларусі/склад. В. Гірвель. — Пас­та­вы, 2018. — 8с.

АБМ ПЦБС  2018 г.

Шчэр­ба Сяр­гей – чала­век, асо­ба, май­стар.

Сяр­гей Улад­зі­міравіч Шчэр­ба нарад­зіў­ся ў г. Орша Віцеб­скай воб­лас­ці. Шлях да абра­най пра­фесіі пачы­наў­ся ў вучы­ліш­чы мастац­кіх про­мыслаў, мастац­ка-гра­фіч­ным  факульт­эце Віцеб­ска­га педін­сты­ту­та, які ён скон­чыў у 1985 год­зе. Перад тым была служ­ба ў вой­ску. Член Саю­за май­строў народ­най твор­час­ці Бела­русі, ула­даль­нік зван­ня “Май­стар глі­ня­най цац­кі”, Сяр­гей Улад­зі­міравіч прад­стаў­ляе свае глі­ня­ныя выра­бы ў Віцеб­скім музеі Мар­ка Шага­ла, у Мін­скім музеі народ­най твор­час­ці ,  а так­са­ма ў пры­ват­ных калек­цы­ях 24 краін све­ту. “У 1996 год­зе Сяр­гей Шчэр­ба ўжо стаў удзель­ні­кам рэс­пуб­лі­кан­ска­га фесты­ва­лю “Зві­ня­ць цым­ба­лы і гар­монік” у Пас­та­вах. Потым новае запра­ш­энне  — на аблас­ны кон­курс-фесты­валь у Обалі, дзе ў намі­на­цыі “цац­ка-свістуль­ка” май­ст­ру з Нава­сё­лак не было роў­ных” (А. Нафра­но­віч). Званне леп­ша­га “цацач­ніка-свісту­леч­ніка” С. Шчэр­ба атры­маў пад­час удзе­лу ў кон­кур­се май­строў у Бач­эй­ка­ве (агра­га­ра­док, цэнтр Бач­эй­каўска­га сель­са­ве­та ў Бешан­ко­віц­кім раёне Віцеб­скай воб­лас­ці, на р. Ула).

Атры­маў­шы пера­мо­гі на раён­ным, аблас­ным, рэс­пуб­лі­кан­скім кон­кур­сах ган­ча­роў, сён­ня ён удзель­ні­чае ў фесты­ва­лях народ­ных умель­цаў як шаноў­ны гос­ць.

Ака­ры­на – мело­дыя душы

Акaры­на (італ. ocarina літа­раль­на гуся­ня) — духа­вы музыч­ны інстру­мент тыпу флей­та­вых. Ство­ра­на ў Італіі Дж.Данаці, хут­ка пашы­ры­ла­ся ў мно­гіх краі­нах. На Бела­русі пашы­ра­на ў пачат­ку 20 ст. пера­важ­на ў заход­ніх раё­нах.

Бела­рус­кая ака­ры­на мае глі­ня­ны кор­пус аваль­най фор­мы, свіст­ко­вае пры­с­та­са­ванне («сві­сток»); 8—10 ігра­вых адтулін («гала­соў»). Гука­рад у дыя­па­зоне ноны — унд­э­цы­мы спа­лу­чае эле­мен­ты дыя­тонікі і хра­ма­ты­кі. Гучанне мяк­кае, пяш­чот­нае, даволі ціхае. Выка­ры­стоў­ва­ец­ца пера­важ­на народ­ны­мі музы­кан­та­мі-ама­та­ра­мі для ігры соль­най (выка­нанне лірыч­ных песень, раман­саў, нека­то­рых тан­цаў) і ансам­бле­вай (разам са спе­ва­ка­мі). Павод­ле Г.I.Цітовіча, у пачат­ку 20 ст. ака­ры­на была вядо­ма ў Міёр­скім і Шар­коўш­чын­скім раё­нах Віцеб­скай воб­лас­ці і

Столін­скім раёне Брэсц­кай воб­лас­ці. У наш час сустра­ка­ец­ца ў нека­то­рых раё­нах Цэн­траль­най і Заход­няй Бела­русі.

Да ака­ры­на­па­доб­ных адно­сіц­ца свіс­цёл­ка. Ака­ры­на – раз­на­стай­на­сць флей­ты, яе па-май­ст­эр­ску выраб­ляе Сяр­гей Шчэр­ба,  не выка­ры­стоў­ва­ю­чы нія­кіх сучас­ных тэхна­ло­гій. У выніку атрым­лі­ва­юц­ца выключ­на аўт­эн­тыч­ныя рэчы.

“Пры­ваб­ная фея з доб­ры­мі вачы­ма”,

так пры­го­жа аха­рак­тары­за­ва­ла кар­эс­пан­д­энт  аблас­ной газе­ты Тама­ра Паш­кевіч сяброўку, дарад­цу, любую жон­ку Люд­мі­лу Эду­ар­даў­ну. Сяр­гей і Люд­мі­ла па аду­ка­цыі настаўнікі. Яны пас­ля закан­ч­эн­ня Віцеб­ска­га ўнівер­сіт­эта пры­ехалі ў вёс­ку Нава­сёл­кі Пас­таўска­га раё­на, настаўні­чалі ў шко­ле.

Люд­мі­ла дапа­ма­гае мужу ў яго любі­май спра­ве, сама вяд­зе акты­ў­ны вобраз жыц­ця, не толь­кі ства­рае кам­форт­ныя ўмо­вы для рабо­ты, надае выра­бам закон­ча­ны вобраз, але і рэалізоў­вае сумес­ныя заду­мы. Люд­мі­ла Эду­ар­даў­на Шчэр­ба – пера­мож­ца раён­на­га кон­кур­су пра­фесій­на­га май­ст­эр­ства “Настаўнік года – 2004”, пры­зёр облас­но­га кон­кур­су.

Пер­шы ўрок “Мая Рад­зі­ма – Бела­русь” прай­шоў на сяд­зі­бе Шчэр­баў, там былі аргані­за­ва­ны выста­вы ган­чар­ных выра­баў, дзе­ці маглі пагляд­зе­ць і пакра­та­ць бацік і габе­ле­ны, рэчы з разь­бой па дрэ­ве, чакан­ку, рас­пі­са­ны посуд, кар­ці­ны, напі­са­ныя але­ем і аквар­э­ля­мі. Дар­эчы,

Сяр­гей Шчэр­ба рас­пра­ца­ваў пра­гра­му рабо­ты гурт­ка “Кера­міч­ная цацка”і факуль­та­ты­ва “Мастак”, у шко­ле пра­цуе кур­ток “Кера­міч­ная май­ст­эр­ня”, дзе зай­ма­юц­ца дзе­ці, вучац­ца рабі­ць глі­ня­ны посуд, тра­ды­цый­ных пту­ша­чак, рыбак, дра­кон­чы­каў – свістуль­кі.

Сяд­зі­ба “Ака­ры­на”

На зна­ка­мітую сяд­зі­бу “Ака­ры­на” пры­язд­жа­ю­ць туры­сты, замеж­ныя гос­ці, прых­од­зя­ць мяс­цо­выя жыха­ры – для ўсіх тут знойдзец­ца лас­ка­вае цёп­лае сло­ва. Мож­на ўлас­на­руч­на пры дапа­мо­зе май­ст­ра зра­бі­ць сабе глі­ня­ны сувенір, пас­лу­ха­ць апо­вяд пра род­ны куток, наталіц­ца гаю­чым павет­рам, нагляд­зец­ца на пры­го­жыя кра­яві­ды род­на­га краю.

Увесь час сяд­зі­ба і мяс­цо­вы музей пры­ма­ю­ць гас­цей і туры­стаў. Сюды з зада­валь­нен­нем прых­од­зя­ць выха­ван­цы няд­зель­няй шко­лы пры царкве, пры кас­цё­ле, раз­гля­да­ю­ць выра­бы, спра­бу­ю­ць сябе ў ролі ган­ча­ра, свіс­ця­ць ў свістуль­кі-ака­ры­ны, часту­юц­ца блі­на­мі з печы, якую май­стар сам зра­біў у два­ры.

Частыя гос­ці на сяд­зі­бе – мала­да­жо­ны. Яны разам з гас­ця­мі лепя­ць свой глі­ня­ны гарш­чок і забі­ра­ю­ць яго пас­ля мядо­ва­га меся­ца. Гэты вясель­ны абрад стаў тра­ды­цый­ным.

Больш мат­э­ры­я­ла пра Сяр­гея Шчэр­ба чытай­це:

  1. Нафра­но­віч, А. І глі­на запела//А. Нафра­но­віч Сей­біты даб­ра і муд­рас­ці: Збор­нік нары­саў і вер­шаў. – Мн.: Чаты­ры чвэр­ці, 2007. – С. 204–207.
  2. Паш­кевіч, Т. Усё са свістуль­кі пача­ло­ся: захапленні/Тамара Пашкевіч//Витебские вести. – 2018. – 6 сен­тяб­ря. – С. 23. – Шчэр­ба Сяр­гей і Люд­мі­ла.
  3. Сокро­вен­ные жела­ния в кув­шин для новобрачных//Рэспубліка. – 2008. – 13 снеж­ня. – С. 1, 5. – Об усадь­бе “Ака­ры­на” Сер­гея и Люд­ми­лы Щер­бо.
  4. Шчар­ба­ч­э­віч, Н. Каго клі­ча ака­ры­на?: Выра­бы ган­ча­ра спяваюць/ Ніна Шчарбачэвіч//Звязда. — № 83. – 7 мая. – С.6.

Аддзел біб­ліят­эч­на­га мар­ке­тын­гу

Пас­таўс­кай ЦБС

Мы пра­цу­ем: 8.00–17.00 акра­мя суб­о­ты, няд­зелі

тэл. 8(02155)4–27-83

e‑mail: lib.pos@mail.ru

 

Для просмотра кликаем выбираем  и далее листаем . Приятного просмотра.

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

251 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

AlphaOmega Captcha Classica  –  Enter Security Code
     
 

  • Разделитель