Ніна Маркаўна Захарэвіч да 85-ці годзя

Ніна Захарэвіч     Нарадзілася 22 мая 1933 года ў в. Старыя Габы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Вучылася ў Ваўкалацкай сямігодцы, Будслаўскай сярэдняй школе.

Закончыла фізіка-матэматычны факультэт Маладзечанскага настаўніцкага інстытута з адзнакай, фізіка-матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага.

Усё жыццё працавала ў сістэме адукацыі Мядзельскага і Пастаўскага раёнаў на розных пасадах (настаўніца, загадчыца дзіцячага садка, дырэктар школы, старшыня райкама прафсаюза).

Працавала пераважна ў жанры паэзіі. Выдала кнігі вершаў “Дарыце маці кветкі”, “Жнівеньскі вецер”, “Бэзавы цвет”. Лаурэат фестывалю гумару ў Аўцюках. Пераможца конкурсаў прыпевак газеты “Звязда”. Шэраг вершаў пакладзены на музыку.

Працавала настаўніцай у вёсцы, інспектарам РАНА, дырэктарам СШ № 1 г. Паставы, працяглы час выбіралася на пасаду старшыні райкама прафсаюза работнікаў асветы і навуковых устаноў. 3 1988-га — на пенсіі.

Ніна Маркаўна Захарэвіч расла ў акружэнні прыроды, з дзяцінства цягнулася да паэзіі. Часу бракавала, але вершы не пераставала пісаць. Іх ахвотна друкавалі пастаўская, мядзельская, калінкавіцкая, валожынская раённыя газеты. Былі публікацыі ў дзвюх віцебскіх абласных, у “Настаўніцкай газеце”, “3вяздзе”, “Голасе Радзімы», у “ЛіМе” і часопісах “Роднае слова”, “Гаспадыня”, “Работніца і сялянка”, “Вожык”. Яе вершы гучалі па рэспубліканскім радыё.

Была пераможцай конкурсу прыпевак, якія праводзіліся газетамі “3вязда” і ”Рэспубліка”, лаўрэатам другога месца II Усебеларускага фестывалю гумару ў Аўцюках у намінацыі “Аўтарская байка”. Аказвае пастаянную дапамогу ў падрыхтоўцы фестываляў “3віняць цымбалы і гармонік”, за што ўзнагароджана Ганаровай Граматай Міністэрства культуры РБ.

Усе вершы надрукаваны ў чатырох зборніках. У 1995г. Быў надрукаваны зборнік “Дарыце маці кветкі”. У 2002г. Выйшлідва зборнікі “Жнівеньскі вецер” і “Бэзавы цвет” у Мінскіх выдаветствах. І вось апошні зборнік “Расінка на дрэве”.

Вершы Ніны Маркаўны Захарэвіч вядомы не толькі ў Беларусі, але й далёка за яе межамі. Эстонскае радыё неаднаразова апавядала пра яе творчасць. Песню «Голас Радзiмы», якую напісаў на яе словы кампазітар А.А. Собаль, з ахвотаю спяваюць канадскія ды аўстралійскія беларусы. Творы Ніны Маркаўны друкаваліся ў газеце «Сябры», што выдаецца ў Маскве, дзе зараз жывуць яе дзеці і ўнукі.»

11 кастрычніка 2005 г. Ніны Маркаўны не стала…

И уже после ее смерти увидел свет еще один сборник песен «Светлая радость души», написанных на стихи Нины Марковны, с нотами.

Матэрыял дасланы дачкой паэтэсы Людмілай Курыловіч

Узнагароджана Ганаровай Граматай Міністэрства культуры РБ. Аўтар 5 зборнікаў вершаў.
Лаўрэат другога месца II Усебеларускага фестывалю гумару ў Аўцюках у намінацыі “Аўтарская байка”.
Узнагароджана Ганаровай Граматай Міністэрства культуры РБ.

______________________________

Голас Радзімы

                     ( песня )

Голас Радзімы

крык жураўліны

цягне, як нітку касяк.

Покліч журботны

птушак балотных

нам не забыць аніяк […]

____________________________

Год малой радзімы “Людзі і лёсы”

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

3,188 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий