Юрый Фурс — Металічны вернісаж

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу, дзяржаўная ўстанова культуры “Пастаўская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” — Металічны вернісаж

2016 год, Пас­та­вы

“Куз­неч­нае мастацтва можа быць тон­кім, як аквар­эль, сакавітым, як жыва­піс, пла­стыч­ным, як скульп­ту­ра” . (Тац­ця­на Паст­эр­нак)

Юрый Фурс — пра­фесій­ны каваль,  сяб­ра Саю­за дызай­не­раў і Саю­за май­строў Бела­русі, удзель­нік і дыпла­мант шмат­лікіх выстаў. Яго рабо­ты зна­ход­зяц­ца ў пры­ват­ных калек­цы­ях Гер­маніі, ЗША, Шве­цыі, Галан­дыі, Расіі, Эстоніі.

Юрась Фурс нарад­зіў­ся ў 1963 год­зе ў горад­зе Шах­цінск, Кара­ган­дзін­с­кай воб­лас­ці, што ў Казах­стане. У 1980 год­зе закон­чыў сяр­эд­нюю шко­лу, пера­е­хаў у Бела­русь. У Нава­по­лац­ку скон­чыў вучы­ліш­ча  наф­тавікоў і пай­шоў слу­жы­ць у армію. Слу­жыў у роце гана­ро­вай вар­ты ў Ерэ­ване. У Пас­та­вах жыве з 1983 года. На час пера­ез­ду за пля­ча­мі ўжо  была служ­ба ў арміі.

Як само­га маста­ка, так і яго рабо­ты немаг­чы­ма зра­зу­ме­ць да кан­ца, без ведан­ня бія­гра­фіі твор­цы, таму што гэта зніта­ва­на, часам адно дзі­ця­чае ўра­жанне ста­но­віц­ца вызна­чаль­ным на ўсё далей­шае жыц­цё.

Баць­кі

Антон Вік­та­равіч і Але­ся Ляво­наў­на прай­шлі праз страш­ныя паку­ты ГУЛА­Га і ніколі не здрад­зілі ні сваім ідэа­лам, ні свай­му сум­лен­ню.   Баць­кі Юрыя Анто­наві­ча – вель­мі твор­чыя і тале­навітыя люд­зі, якія вядо­мы далё­ка за межа­мі Пас­таўш­чы­ны. Маці – пра­фесій­ная мастач­ка, завоч­на скон­чы­ла Мас­коўскі народ­ны ўнівер­сіт­эт мастацтва, мас­коўскія выш­эй­шыя архіт­эк­тур­ныя кур­сы. Баць­ка піша вер­шы, дру­ку­ец­ца ў вядо­мых перы­я­дыч­ных выданнях.Бацькі былі аса­бі­ста зна­ё­мыя з бела­рус­кі­мі пісь­мен­ні­ка­мі, паэта­мі, гра­мад­скі­мі дзе­я­ча­мі Бары­сам Кітам, Улад­зі­мірам Арло­вым, вялі пера­піску з Янкам Бры­лем, Сяр­ге­ем Гра­хоўскім, з Лары­сай Гені­юш. Ад баць­коў пера­да­ла­ся Юрыю любоў да бела­рус­кай мовы, твор­чыя здоль­на­сці. Баць­кі былі асуд­жа­ны, і толь­кі ў 1990 год­зе іх рэа­біліта­валі. У памя­ць пра тыя гады ў хаце Фур­са захоў­ва­юц­ца шах­ма­ты, якія маці змай­стра­ва­ла пад­час ссыл­кі з ніця­ных кату­шак. На сце­нах – яе кар­ці­ны.

Ста­рон­кі бія­гра­фіі

Пазна­ё­міў­ся з вядо­мым бела­рус­кім май­страм  з Глы­бо­ка­га Але­сем Дубі­нам і захвар­эў каваль­ствам. З 1987 года зай­ма­ец­ца каваль­скай спра­вай і за гэтыя гады зроб­ле­ны сот­ні рэчаў. Юрый дзеліц­ца ўспа­мі­на­мі: “Баць­ка пра­ца­ваў у сель­га­стэхні­цы і пра­па­на­ваў мне ісці вучыц­ца на сле­са­ра. Я і пры­ма­ца­ваў­ся да ПМК. У рамонт­ных май­ст­эр­нях была куз­ня, я і пры­гляд­зеў­ся да пра­цы тут­эй­шых май­строў. Спа­даб­а­ла­ся! Стаў вычыц­ца упраў­ляц­ца з гара­чым мета­лам. Не забу­ду­ся, як рабіў стра­мян­ку пад рэс­о­ры, усё не трым­лі­ва­ла­ся”

Праз тры­нац­ца­ць гадоў пра­цы на прад­пры­ем­стве пакі­нуў яе, бо ў два­рыш­чы баць­коўс­кай хаты ўжо была свая куз­ня, прызна­ча­ная для іншых мэт, чым тая, якую пакі­нуў. У 1990 год­зе адбы­ло­ся свя­та каваль­ства ў Глы­бо­кім, пры­све­ча­нае памя­ці кава­ля –паэта Паўлю­ка Баг­ры­ма, дзе Юрый браў удзел. Кажу­ць, муж­чы­на склаў­ся тады, калі ён пасад­зіў дрэ­ва, вырас­ціў сына і пабу­да­ваў хату. У Юрыя Фур­са ўсё атры­ма­ла­ся ў поў­най меры – сын рас­це памоч­ні­кам баць­ку і дзе­ду, дом узвед­зе­ны улас­ны­мі рука­мі. Невя­лікі, ён пры­ва­б­лі­вае ўва­гу вытан­чан­на­сцю і мастац­кім аздаб­лен­нем, дрэ­ва для май­ст­ра так­са­ма мат­э­ры­ял, які вабі­ць і пада­ец­ца. Выраб­ляе мэб­лю.

Твор­чыя  выста­вы

Юрый Анто­навіч пра­цуе ў самых роз­ных кірун­ках: мастац­кая апра­цоўка мета­лу (тра­ды­цый­нае каваль­ства і сучас­ная апра­цоўка па новых тэхна­ло­гіях), дызайн мэб­лі, інтэр’еру, рэс­таўра­цыя і аднаў­ленне рарыт­эт­ных рэчаў (брыч­кі, ваз­кі, стар­жыт­ная мэб­ля). Часам аўтар сумяш­чае каваль­ства і жыва­піс: у кар­ці­ны маста­коў Іосі­фа Атрахі­мо­ві­ча з Пас­таў   і Свят­ла­ны Чар­ка­са­вай  з Мін­ска, уносі­ць жалез­ныя “ноты”: металіч­ная рама з кава­ны­мі аб’ёмнымі эле­мен­та­мі, што вель­мі пры­ця­г­вае ўва­гу навед­валь­нікаў.

“Металіч­ны вер­ні­саж” – наз­ва, якую мела выста­ва на пачат­ку люта­га 2007 года ў Мін­ску ў музеі гісто­рыі і куль­ту­ры , і якая выне­се­на ў зага­ло­вак  гэта­га бук­ле­та. На выста­ве пры­сут­ні­чалі май­ст­ры каваль­ства з Бела­русі, Расіі, Украі­ны, Літ­вы. Пас­таўш­чы­ну прад­стаў­ляў Юрый Фурс. Ён пака­заў дэка­ра­ты­ў­на-прыклад­ныя рэчы (камін­ныя пры­ла­ды, пад­свеч­нікі, вешал­ка), дызай­нер­скія рэчы, выка­на­ныя ў сты­лі мета­ла­пла­сты­кі, металіч­ныя квет­кі.

Пер­са­наль­ная выста­ва выра­баў Юрыя Фур­са адбы­ла­ся ў Пас­таўскім кра­яз­наўчым музеі у 2010 год­зе, на якой быў пра­д­э­ман­стра­ва­ны даку­мен­таль­ная кіна­стуж­ка “Хвілі­ны жыц­ця” кіна­сту­дыі Бела­русь­фільм (рэжы­сёр – Воль­га Дашук). Стуж­ка рас­па­вя­дае пра Юра­ся Фур­са і яго баць­ку, пра іх захап­ленне і жыц­цё­вае прызна­ч­энне – каваль­ства. На выста­ве былі пра­д­э­ман­стра­ва­ны выра­бы маста­ка, сярод якіх была роза – сім­вал выш­эй­ша­га май­ст­эр­ства кава­ля. Сваю пер­шую розу Юрый выка­ваў на на фесты­ва­ле ў Глы­бо­кім і пада­рыў любай жон­цы Натал­лі. Сам жа аддае пера­ва­гу цюль­па­нам і гва­зд­зі­кам.

У 2011 год­зе некаль­кі тыд­няў была адкры­та кам­пазі­цыя дзівос­ных рэчаў май­ст­ра-кава­ля у Мяд­зель­скім музеі народ­най сла­вы. Выста­ва мела назву “Хвілі­ны жыц­ця”. Як прызна­ец­ца аўтар, галоў­ны­мі для яго з’яўляюцца тыя выра­бы, якія ён адно­сі­ць да катэ­го­рыі “кан­ц­эп­ту­аль­ных”. Бара­на перат­ва­ра­ец­ца ў сім­вал памі­ра­ю­чай вёскі, рабо­та “Я нарад­зіў­ся тут” пры­му­шае сузіраль­ніка заду­мац­ца аб сэн­се жыц­ця, аб прызна­ч­эн­ні аса­біс­та­га “я” ў све­та­ствар­эн­ні.

Тра­бу­ціш­кі

Самыя душ­эў­ныя і гар­маніч­ныя адно­сі­ны ў Юрыя Фур­са  да бела­рус­кай вёскі. Юрый і Натал­ля Фурс у  непаўтор­най пры­га­жос­ці куточ­ку Лын­тупш­чы­ны, непа­да­лё­ку ад Бла­кіт­ных азё­раў, праз­ры­стай ракі Стра­чы, бяс­кон­цай Зала­той кры­ні­цы ства­ры­лі чароў­ны куто­чак  — агра­сяд­зі­бу Тра­бу­ціш­кі. Інтэр’ер дома ўнікаль­ны ‑ста­ра­даў­няя мэб­ля і кухон­ныя пры­ла­ды, адно­ў­ле­ныя і адр­эс­таўры­ра­ва­ныя май­страм, невя­лікі музей этна­гра­фіч­ных і каваль­скіх рэчаў, пра­цоў­ная куз­ня

Ёсць куф­эрак 19 ста­годдзя. Пры­го­жая пры­ро­да, озё­ры, лес, чыстае павет­ра, гры­бы, яга­ды, май­стар-кла­сы ў май­ст­эр­ні – усё гэта надае твор­чых сіл і натх­нен­ня, пры­ва­б­лі­вае навед­валь­нікаў у агра­сяд­зі­бу. Як вынік, сяд­зі­ба “Тра­бу­ціш­кі” пера­маг­ла ў рэс­пуб­лі­кан­скім кон­кур­се “Леп­шая агра­э­ка­сяд­зі­ба 2009 года” ў намі­на­цыі “За заха­ванне бела­рус­кіх тра­ды­цый і куль­ту­ры”.

Юрый Фурс пра­вод­зі­ць май­стар-клас для студ­эн­таў гіст­фа­ка БДУ

Твор­чыя пра­цы кава­ля Юра­ся Фур­са.

Аддзел біб­ліят­эч­на­га мар­ке­тын­гу Пас­таўс­кай ЦБС

Мы пра­цу­ем: 8.00–17.00, акра­мя суб­о­ты, няд­зелі

тэл. 8(02155)4–27-83

e‑mail: lib.pos@mail.ru

 

 

 

 

Если вы нашли ошиб­ку, пожа­луй­ста, выде­ли­те фраг­мент тек­ста и нажми­те Ctrl+Enter.

400 про­смот­ров все­го, 1 про­смот­ров сего­дня

Метки: , . Закладка Постоянная ссылка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

AlphaOmega Captcha Classica  –  Enter Security Code
     
 

  • Разделитель