• «Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы.» (Францыск Скарына)

Залатая карусель лістапада

   
   Другі месяц восені распачынаецца святам сталых людзей. Залаціць жоўтае лісце дрэвы, усцілае зямлю барвовым дываном, рэдкія промні сонейка прабіваюцца праз шэрую сетку воблакаў,  як напамін пра залаты ўзрост чалавека.

Палымнеюць у палісадніках пунцовыя, пярэстыя, цёмна ружовыя вяргіні, сінеюць клемацісы, песцяць у бутонах сваіх дзіцятак познія велічавыя ружы.

 

У гэты дзень было цёпла і ўтульна ад усмешак сяброў у Пастаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Па даўняй добрай традыцыі сюды запрасілі былых работнікаў бібліятэкі на сустрэчу. Метадыст раённай бібліятэкі Ірына Жукян не прапусціла аніводнага чалавека, хто хоць-калі працаваў на бібліятэчнай ніве. Для некаторых гэты званок-запрашэнне быў  нагодай расказаць пра сябе, пра сваё здароўе, дзяцей, унукаў, падзяліцца сваімі думкамі за жыццё, хтосьці не змог прыйсці па прычыне занятасці ці нездароўя, тыя ж, хто завітаў на сустрэчу ў бібліятэку, акунуліся ва ўспаміны, лісталі старонкі старых альбомаў з фотаздымкамі.

Загадчыца аддзелам бібліятэчнага маркетынгу Наталля Балошка падрыхтавала змястоўную прэзентацыю пра сёняшні дзень ГУК “Пастаўская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”. Пры дапамозе мультымедыйнай устаноўкі прысутныя зрабілі віртуальнае падарожжа па ўсіх бібліятэках раёна, пазнаёміліся з кніжнымі  выставамі бібліятэк і добраўпарадкаваннем тэрыторый, быў прадстаўлены відэарад з фотаздымкамі мерапрыемстваў, якіх шмат праходзіць ў бібліятэках раёна. Час праляцеў хутка, разыходзіліся з пажаданнямі дальнейшых сустрэч ў бібліятэцы.

Злева направа: Махніс Тамара Мікалаеўна, Жук’ян Марыя Уладзіміраўна, Юхно Галіна Іосіфаўна, Лашук Францішка Казіміраўна, Касцень Людміла Гаўрылаўна(дырэктар ГУК “Пастаўская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”), Асяненка Марыя Аляксандраўна, Рамановіч Марыя Мар’янаўна,Пупкевіч Марыя Людвікаўна, сядзяць: Пагоцкая Святлана Эдуардаўна, Чапукова Яніна Пятроўна, Паганько Люцыя Браніславаўна, Пупкевіч Раман Раманавіч.                                         



Бібліятэкар аддзела

бібліятэчнага маркетынгу

1,008 просмотров всего, 2 просмотров сегодня

Метки: . Закладка Постоянная ссылка.

Оставьте свой комментарий